Слу́цкая акру́га — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР, якая існавала з ліпеня 1924 года да 6 чэрвеня 1927 года і з 21 чэрвеня 1935 года па 20 лютага 1938 года. Адміністрацыйны цэнтр — горад Слуцк.
Акруга ў 1924—1927
Слуцкая акруга была ўтворана 17 ліпеня 1924 годаИстория // Слуцкі раённы выканаўчы камітэт і ўлучала 7 раёнаў: Грэскі, Капыльскі, Любанскі, Слуцкі, Старадарожскі, Старобінскі і Чырвонаслабодскі. Была скасавана 6 чэрвеня 1927 годаБССР . Яе тэрыторыя тым часам была раздзеленая паміж Бабруйскай і Мінскай акругамі.
Паводле перапісу 1926 года колькасць насельніцтва складала 309,4 тыс. чалавек, з іх ліку беларусаў — 90,0%, яўрэяў — 6,7%, рускіх — 1,4%, палякаў — 1,3%.
Пагранічная акруга 1935—1938 гадоў Зноў акруга была ўтворана 21 чэрвеня 1935 года ў якасці пагранічнай акругі (якія ў тыя часы ствараліся ўздоўж заходняй граніцы СССР). Акруга ўлучала 6 раёнаў: Грэскі, Капыльскі, Любанскі, Слуцкі, Старобінскі і Чырвонаслабодскі.
Была скасавана 20 лютага 1938 года ў сувязі з увядзеннем абласнога падзелу ў саюзных рэспубліках СССР.
Кіраўніцтва Старшыні Выканкама акружнога Савета Карнілій Максімавіч Жолудаў (жнівень 1935 — ліпень 1937) в. а. Міхаіл Васілевіч Кулагін (кастрычнік 1937 — красавік 1938)
Першыя сакратары акружнога камітэта КП(б)Б Саламон Давідавіч Каменштэйн (да 1937) Сямён Сцяпанавіч Ігаеў (1937 — сакавік 1938)
Літаратура
Катэгорыя:Акругі Беларускай ССР Катэгорыя:Гісторыя Мінскай вобласці Катэгорыя:Гісторыя Слуцка Катэгорыя:З’явіліся ў 1924 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1927 годзе Катэгорыя:З’явіліся ў 1935 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1938 годзе