thumb|right|200px|Вялікая камета Хейла — Бопа, 1997 год. Вялікімі каметамі () завуць каметы, якія становяцца асабліва яркімі і прыкметнымі для зямнога назіральніка. У сярэднім, вялікая камета з'яўляецца раз у дзесяцігоддзе.
Цяжка прадказаць, ці стане камета «вялікаю», бо на яркасць могуць моцна паўплываць розныя фактары. Але кажучы наогул, калі ў каметы вялікае і актыўнае ядро, яна падлятае блізка да Сонца і яно не перашкаджае яе назіранню з Зямлі, то ў каметы ёсць усе шанцы атрымаць назву «вялікай». thumb|злева|Вялікая камета 1577 года над Прагай
Звычайна каметы атрымліваюць назву ў гонар іх першаадкрывальнікаў. Вялікія каметы традыцыйна завуцца паводле года назірання, напрыклад, «Вялікая камета 1811 года».
Спасылкі Bortle, John E. The bright-comet chronicles Brightest comets seen since 1935 Yeomans, Donald K. Great Comets in History (NASA website)
Катэгорыя:Каметы