«Чароўны рог хлопчыка» () — трохтомны зборнік нямецкіх народных песень, складзены Ахімам фон Арнімам і Клеменсам Брэнтана і апублікаваны ў Гайдэльбергу ў 1805—1808 гг.

Апісанне Зборнік з’яўляўся важнай крыніцай фальклорнага матэрыялу на працягу ўсяго XIX стагоддзя. Тэматыка зборніка карэлявала з ідэямі пангерманізму, якія ставілі за мэту стварэнне моцнай і аб’яднанай Германіі, якія б лучыла ўсіх падзеленых палітычнымі межамі немцаў. «Чароўны рог хлопчыка» меў вялікую папулярнасць ва ўсім нямецкамоўным свеце; Іаган Вольфганг фон Гётэ, адзін з найбольш уплывовых тагачасных пісьменнікаў, адзначаў, што гэты зборнік «заняў сваё месца ў кожным доме».

Арнім і Брэнтана, як і астатнія збіральнікі народных песень XIX стагоддзя, вольным чынам рэдагавалі змест сваіх зборнікаў. З’яўляючыся таленавітымі паэтамі, некаторыя з песень яны выдумалі самастойна. Таксама некаторыя з песень дастасоўваліся да метрычнай сістэмы і тагачаснай фанетыкі нямецкай мовы, што паўплывала на першапачатковы выгляд народнага матэрыялу.

Выбраныя песні з гэтага зборніка былі пакладзеныя на музыку Веберам, Мендэльсонам, Шуманам, Лёвэ, Брамсам і Цэмлінскім.

Густаў Малер прылічаў гэты зборнік да сваіх любімых кніг і цягам большасці свайго жыцця ставіў на музыку яго змест.

Цікавыя факты Пазней Ахім Фон Арнім судзейнічаў першаму выданню «Казак братоў Грым».

Спасылкі

:de:s:Des Knaben Wunderhorn Спіс песень з зборніка з імёнамі кампазітараў і тэкстамі Des Knaben Wunderhorn на Projekt Gutenberg-DE

Катэгорыя:Творы 1808 года Катэгорыя:Фальклор Германіі Катэгорыя:Народныя песні Германіі Катэгорыя:Зборнікі вершаў