Богуслаў Дворжак (; ,  — , Левінске Олешніцы) — чэшскі .

Жыццё і творчасць Вывучаў жывапіс у класе пейзажу Юліуса Маржака пражскай Акадэміі мастацтваў у перыяд паміж 1889 і 1897 гадамі. З задавальненнем удзельнічаў у плэнерах, выездах на прыроду «на эскізы», якія арганізоўваліся яго настаўнікам. У мастацкім стаўленні найбольш блізка да яго стаялі яго аднакашнікі-студэнты Антанін Славічак і Францішак Каван, з якімі Дворжака звязвалі таксама сяброўскія адносіны.

Найбольш значныя працы Б. Дворжака складаліся ў афармленні будынка пражскага Нацыянальнага музея на мяжы XIX—XX стагоддзяў — замову на яго атрымаў яшчэ Юліус Маржак у 1895 годзе, аднак з прычыны цяжкай хваробы не змог яго самастойна выканаць. Сумесна з дачкой Маржака, Жазэфінай (Пепай) Маржаковай, Б. Дворжак ствараў насценны жывапіс на тэмы з чэшскай гісторыі. Мастак быў адным з выбітных вучняў Ю. Маржака, пісаў у рэалістычным стылі. Вядомы таксама сваімі выявамі раслін і грыбоў.

Літаратура Julius Mařák and his Pupils, National Galerie Prag, 1999