Га́ўлічкаў-Брод (, старая назва Německý Brod, ) — горад у Краі Высачына Чэхіі. Размешчаны на рацэ Сазаве, у межах Чэшска-Мараўскага ўзвышша.
Насельніцтва 24,3 тыс. жыхароў (2003). Плошча складае 64,9 км².
Развіты машынабудаванне, тэкстыльная і харчовая прамысловасць. thumb
Гісторыя
Упершыню згадваецца ў XII стагоддзі. Атрымаў развіццё ў выніку адкрыцця сярэбраных радовішчаў на Сазаве. Правамі горада валодае з 1257. Насельніцтва горада ў XIII — пачатку XX стст. было пераважна нямецкім (і з 1310 горад быў вядомы як Нямецкі Брод). Падчас Гусіцкіх войнаў насельніцтва горада падтрымала Жыгімонта, таму 22 студзеня 1422 горад быў разбураны Янам Жыжкам (адбудаваны ў 1429). На працягу XVI—XVII з'яўляўся культурным цэнтрам; прамысловасць (галоўным чынам — тэкстыльная) атрымала развіццё ў XIX стагоддзі. Тады ж горад стаў буйным чыгуначным вузлом. Усё нямецкае насельніцтва горада было выселена ў 1945. У тым жа годзе горад атрымаў сваю сучасную назву ў гонар пісьменніка XIX стагоддзя Карэла Гаўлічка-Бораўскага.
У горадзе — навукова-даследчы і селекцыйны інстытут бульбаводства.
Гарады-пабрацімы Брыэль, Нідэрланды — з 1985. Брыксен, Італія — з 1992. Спішка-Нова-Вес, Славакія — з 1995.
Людзі, звязаныя з горадам Ян Вацлаў Антанін Стаміц — чэшскі кампазітар (1717—1757), нарадзіўся ў Нямецкім Бродзе. Вацлаў Яраслаў Клофач (1868—1942) — чэшскі палітычны дзеяч, нарадзіўся ў Гаўлічкаве Бродзе. Вілем Курц-малодшы (; 23 снежня 1872 Нямецкі Брод — 25 мая 1945, Прага) — чэшскі піяніст і музычны педагог. Сын педагога і грамадскага дзеяча Вілема Курца (старэйшага). Жонка Курца Ружэна Курцава, дачка Ілана Курцава і ўнук Павел Штэпан таксама былі прыкметнымі музыкантамі.
Спасылкі
Сайт адміністрацыі горада
Катэгорыя:Гарады края Высачына