Фенхель (Foeniculum) — род кветкавых раслін сямейства .
Батанічнае апісанне
Двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з тоўстымі стрыжнёвымі каранямі. Галінастыя сцёблы вышынёй да 2 м, гладкія, акруглыя з сіняватым налётам. Цёмна-зялёнае лісце яйцападобна-трохвугольнае, 3 — 4-перыстарассечанае. Кветкі дробныя, жоўтыя, сабраныя ў складаны плоскі парасонік. Плод — двухсямянка.
Арэал
Існуе 2 віды. Пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Афрыцы. З'яўляецца старажытнай культурай Егіпта і Кітая, у Расіі — з пачатку 20 стагоддзя. На Беларусі культывуецца .
Ужыванне Мае 2-6 % эфірнага алею, які выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці, медыцыне, парфумерыі. Лісце і насенне ўжываюцца як прыправа, макуха (мае да 20 % бялку) ідзе на корм жывёле.
Лекавыя, харчовыя, тэхнічныя і кармавыя расліны.
Літаратура — С. 197.
Спасылкі
Foeniculum // The Plant List
Катэгорыя:Парасонавыя Катэгорыя:Спецыі Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Афрыкі