Сье́ра-Нева́да-дэ-Са́нта-Ма́рта () — ізаляваны горны масіў на поўначы Анд, на ўзбярэжжы Прыкарыбскай нізіны. Вышыня 5780 (5775) м (гара Крыстобаль-Калон — самая высокая ў Калумбіі).
Складзены пераважна крышталічнымі і метамарфічнымі пародамі, схілы — асадкавымі. На вяршынях — вечны снег і ледавікі. На паўночных схілах — лясы, на паўднёвых — ксерафітныя рэдкалессі і хмызнякі, у верхнім поясе на вышыні 3000—4500 м высакагорная вечназялёная расліннасць (парамас), якая характарызуецца рэдкімі невысокімі дрэўцамі (2—5 м вышынёй), пераважна з сямейства складанакветных.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Sierra Nevada De Santa Marta, Colombia // WorldAtlas Sierra Nevada de Santa Marta: Earth’s highest coastal mountain // Landscapes Revealed
Катэгорыя:Горы Калумбіі Катэгорыя:Біясферныя рэзерваты Калумбіі