People (раней People Weekly) — амерыканскі штотыднёвы часопіс пра знакамітасцей, выдаецца Time Inc. Першы нумар выйшаў 4 сакавіка 1974 года. У 2006 годзе тыраж часопіса складаў 3,75 мільёнаў асобнікаў. People штогод складае спісы знакамітасцей, такія як «самыя прыгожыя людзі», «якія лепш і горш усяго апранаюцца» і «самы сексуальны мужчына».

Teen People У 1998 годзе з’явілася маладзёжная версія часопіса — Teen People. Аднак 27 ліпеня 2006 года яна спыніла сваё існаванне. Прычынамі зачынення паслужылі як недахоп рэкламных прапаноў, так і высокая канкурэнцыя на рынку. Апошнім нумарам стаў вераснёвы 2006 года, а да канца года падпісчыкі замест Teen People атрымлівалі часопіс Seventeen.

Sexiest Man Alive Штогод часопіс вызначае Самага сексуальнага мужчыну. Двухразовымі ўладальнікамі гэтага звання станавіліся Брэд Піт (1995, 2000), Джордж Клуні (1997, 2006) і Джоні Дэп (2003, 2009). Рычард Гір таксама быў двойчы абраны, але ў розных катэгорыях: «Sexiest Couple» (1993) і «Sexiest Man» (1999).

Год Пераможца Узрост Заўвагі Мел Гібсан   29 1986-01-27 Марк ХэрманAll the Sexiest Man Alive Covers — 1986 — Sexiest Man Alive, Sexiest Man Alive : People.com   34 1987-03-30   35 1988-09-12 Джон Ф. Кенэдзі малодшы   27 Самае маладое пераможца. Адзіны не акцёр. 1-ы з тых часоў памерлы са спісу (1999). 1989-12-16 Шон Конеры   59 Найстарое пераможца. 1990-07-23 Том Круз   28 1991-07-23 Патрык Суэйзі   39 Памёр у 2009 1992-03-16 Нік Нолтэ   51 1993-10-19 Рычард ГірСіндзі Кроўфард   44   27People упершыню абраў пару Sexiest Couple 1995-01-30 Брэд Піт   31 Першая з 2-х перамог 1996-07-29 Дэнзел Вашынгтон   41 1-ы і адзіны афраамерыканец 1997-11-17Джордж Клуні   36 Першая з 2-х перамог 1998-11-16 Харысан Форд   56 1999-11-15 Рычард Гір   50 1-ы двухразовы пераможца 2000-11-13 Брэд Піт   36 Другая перамога 2001-11-26 Пірс Броснан   48 2002-12-02 Бэн Афлек   30 2003-12-01 Джоні Дэп   40 Першая з 2-х перамог 2004-11-29 Джуд Лоу   31 2005-11-28 Мэцью Мак-Конахі   36 2006-11-27 Джордж Клуні   45 Другая перамога 2007-11-26Мэт Дэйман  37 2008-11-25 Х'ю Джэкман   40 2009-11-18 Джоні Дэп   46 Другая перамога 2010-11-17 Раян Рэйнальдс   34 Першы канадзец у спісе 2011-11-16   37

Спасылкі Афіцыйны сайт часопіса

Катэгорыя:Штотыднёвыя часопісы Катэгорыя:Часопісы ЗША Катэгорыя:Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1974 годзе Катэгорыя:Даччыныя кампаніі WarnerMedia