Пётр Вікенцьевіч Садоўскі (вядомы як Пётра СадоўскіПётра Садоўскі. Мы былі гістарычна шчаслівыя… // Arche, 12 студзеня 2009; ) — беларускі мовазнавец, палітык і дыпламат. Кандыдат філалагічных навук.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1941 годзепаводле іншых звестак — у 1939 г. года ў вёсцы Будзькаўшчына Полацкага раёна Віцебскай вобласці.
У 1953—1959 гадах вучыўся ў Мінскім сувораўскім вучылішчы. Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў. Ведаў нямецкую, англійскую, іспанскую і французскую мовы.
Працаваў дацэнтам у ВНУ. Быў членам Прэзідыума і старшынёй камісіі ў замежных справах Вярхоўнага Савета БССР і Рэспублікі Беларусь 12-га скліканняПётра Садоўскі: «Была агульная атмасфера чакання вялікіх пераменаў і шчасця…» // Хартыя’97. У часы парламенцкай дзейнасці быў членам фракцыі Беларускага народнага фронту.
3 чэрвеня 1992 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы ГерманіяУказ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 3 июня 1992 г. № 1700-XII «О назначении Садовского П. В. Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Федеративной Республике Германия и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» ; адстаўлены быў 28 кастрычніка 1994 годаУказ Президента Республики Беларусь от 28 ноября 1994 г. № 219 «Об освобождении П. В. Садовского от обязанностей Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Федеративной Республике Германии» .
Пасля адстаўкі займаўся грамадскай і палітычнай дзейнасцю ў Беларусі. Да 2009 г. быў членам сойму Партыі БНФ. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра.
Працаваў у аддзеле знешніх сувязяў «Прыёрбанка».
Аўтар кнігі ўспамінаў «Мой шыбалет» (2008).
Удзельнічаў у акцыях супраць інтэграцыі з Расіяй, якія адбываліся ў Мінску ў снежні 2019 года. Выканаў патрыятычнаю песню на словы Янкі Купалы «А ў бары-бары тры дарожанькі», якую ён спяваў, будучы дэпутатам Вярхоўнага Савета, на плошчы Незалежнасці 25 жніўня 1991 года. Цэнтральным судом Мінска ў рамках адміністрацыйнага працэсу быў прысуджаны да штрафу.
Памёр 5 ліпеня 2026 года. Пахаваны на могілках у СтудзёнкахДопіс Валера Дранчука.
Узнагароды Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Германіі Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Члены Партыі БНФ