Астравы Лайн () — архіпелаг у Ціхім акіяне. Уваходзіць у склад дзяржаў Кірыбаці і ЗША. Агульная плошча — 503,28 км².
Геаграфія
Астравы Лайн — група каралавых атолаў і рыфаў, якая падзяляецца на Паўночную, Цэнтральную і Паўднёвую групы. Паўночныя астравы Лайн размешчаны на поўнач, а Цэнтральныя і Паўднёвыя астравы — на поўдзень ад экватара. Сталых вадацёкаў няма.
Клімат экватарыяльны сухі.
Хаця населены ўсяго некалькі астравоў, эндэмічная флора на сушы ў значнай ступені знішчана чалавекам у мінулым пры здабычы гуана. Звычайная фаўна — крабы і марскія птушкі. Значна большым прыродным багаццем адрозніваюцца падводныя часткі каралавых рыфаў.
1 студзеня 1995 г. урад Кірыбаці змяніў часавы пояс для астравоў Лайн. Такім чынам, яны сталі самым усходнім пунктам ад лініі змены дат.
Спіс астравоў
Атол/Востраў/Рыф Плошчакм² Лагунакм² Насельніцтва Каардынаты ПрыналежнасцьПаўночныя астравы Рыф Кінгмэн 0,01 60 0 ЗША Атол Пальміра 3,9 8 4 ЗША Востраў Тэрайна 14,2 2 1155 Кірыбаці Атол Табуаэран 33,73 110 2539 Кірыбаці Востраў Кірыцімаці 388,39 217,61 5115 КірыбаціЦэнтральныя астравы Востраў Джарвіс 5 — 0 ЗША Востраў Малдэн 39,3 13 0 Кірыбаці Рыф Філіпа — 1,5 0 Востраў Старбак 16,2 4 0 КірыбаціПаўднёвыя астравы Атол Кэралайн 3,76 6,3 0 Кірыбаці Востраў Васток 0,24 — 0 Кірыбаці Востраў Флінт 3,2 0,01 0 Кірыбаці '''Астравы Лайн 503,28 422,42 8813
Спасылкі Астравы Лайн Фотаздымкі Паўднёвай групы Клімат
Л Л Л Л Лайн