Уладзімір Ануфрыевіч Кавалеўскі (, с. Шусцяны, сучасн. Латвія — ) — расійскі прыродазнавец, заснавальнік эвалюцыйнай палеанталогіі.
Біяграфія Брат А. Кавалеўскага, муж Соф'і Кавалеўскай. Паслядоўнік і прапагандыст вучэння Ч. Дарвіна. У 1869—1874 гг. працаваў у Францыі, Германіі, Англіі, з 1875 г. у Пецярбургскім універсітэце, з 1880 г. дацэнт Маскоўскага ўніверсітэта.
Аўтар працы па гісторыі развіцця канечнасцей капытных жывёл. Першым з палеантолагаў дастасаваў эвалюцыйнае вучэнне да праблем філагенезу пазваночных. Адкрыў узаемасувязь марфалогіі і функцыянальных змен у залежнасці ад умоў існавання, адзначыў, што існуе залежнасць узаемасувязі з геалагічнымі пераўтварэннямі. Пераклаў на рускую мову шэраг работ Ч. Дарвіна.
Бібліяграфія Собр. науч. тр. Т. 1—2. М., 1950—56.
Катэгорыя:Заолагі Расійскай імперыі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расіі Катэгорыя:Палеантолагі Расійскай імперыі Катэгорыя:Геолагі Расійскай імперыі