Элізабэт (раней Элізабет) Гаскел (; ) — англійская пісьменніца.

Біяграфія Пісаць Элізабэт Гаскел пачала пасля трагічнай падзеі: яе адзіны сын памёр немаўлём ад шкарлятыны. Страх перад гэтай хваробай бачны ў некаторых яе творах, напрыклад, у няскончаным рамане «Жонкі і дочкі» (Wives and Daughters, 1866). Многія раманы Гаскел носяць сацыяльны характар.

Вядомасць прынёс раман пра жыццё англійскіх рабочых «Мэры Бартан» (1848), рэалістычная накіраванасць якога змякчалася пропаведдзю хрысціянскага ўсёдаравання і надзеяй на магчымасць прымірэння. У 1853 апублікавана раманы «Крэнфард» і «Рут». Рэалістычны раман «Поўнач і Поўдзень» (1855) пазначаны духам кампрамісу, узмацненнем рэлігійных і сентыментальных тэндэнцый. Аўтар біяграфіі сваёй сяброўкі — «Жыццё Шарлоты Бронтэ» (т. 1—2, 1857), раманаў «Паклоннікі Сільвіі» (1863).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменніцы Вялікабрытаніі