Сто́ўбцы () — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Стаўбцоўскага раёна, на правым беразе ракі Нёман. Месціцца за 78 км на паўднёвы захад ад Мінска. Чыгуначная станцыя на лініі Мінск — Брэст; каля аўтамагістралі Мінск — Брэст, вузел аўтамабільных дарог на Мір, Івянец, Нясвіж, Рубяжэвічы.

Назва Існуе некалькі меркаванняў датычна паходжання тапоніма Стоўбцы (Стоўпцы). Паводле аднаго з іх назва паселішча ўтварылася ад слупоў (стаўпцоў, стаўпоў) на рацэ Нёман, з дапамогай якіх ажыццяўлялася праца парома. На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім ёсць назвай-арыенцірам: у даўнія часы стаўпамі пазначалі дарогі праз непрыкметную мясцовасць С. 362.. Згодна з паданнем, стаўпамі пазначылі месца былога манастыра, насельнікі якога памерлі ў часе эпідэміі халеры. Існуе і такая версія: Стоўпцы, ад слова «стоўпы» — 'невялікія вежы для манахаў' — затворнікаў або «стоўпнікаў», што маглі жыць пры кляштары, заснаваным тут у 1624 годзе. Краязнаўцы таксама не адкідваюць версіі пра стаўпы, што дзялілі ўладанні Слушкаў і РадзівілаўТурко А. Калі дзень нараджэння Стоўбцаў? // Прамень. № 176—177, 14 верасня 2011 г..

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Паводле некаторых звестак, Стоўбцы існавалі яшчэ ў 1511 годзе. Афіцыйна лічыцца, што мястэчка ў 1593 годзе заснавала Гальшка Кміцянка, удава крычаўскага старасты Мікалая Слушкі. Спярша яно мела назоў Свержна, а сучасную назву атрымала ў першай трэці XVII ст. На той час мястэчка знаходзілася ў Менскім павеце Вялікага Княства Літоўскага, належала Аляксандру Слушку, які ў 1623 годзе заснаваў тут манастыр дамініканцаў з касцёлам.

Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667), у верасні 1655 года маскоўскія войскі разрабавалі і спалілі мястэчка, зруйнавалі касцёл. Былі забітыя больш за палову жыхароў Стоўбцаў. Аднак мястэчка хутка аднавілася і ў 1669 годзе атрымала прывілей на правядзенне таргоў і кірмашоў. 14 снежня 1675 года ў мястэчку пад тытулам Святога Казіміра кансэкравалі новы мураваны касцёл.

З пачатку XVIII ст. Стоўбцы сталі ўладаннем С. Дэнгофа. У час Паўночнай вайны (1700—1721) мястэчка было моцна разбурана, але зноў хутка аднавілася. У 1728 годзе Стоўбцы перайшлі да Чартарыйскіх і сталі цэнтрам графства. У гэты час тут было 144 двары, царква, касцёл, ратуша, школа і кляштар з шпіталем, карчма, буйная рачная прыстань з 16 складамі. У 1729 годзе мястэчка атрымала Магдэбургскае права.

Пад уладай Расійскай імперыі У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Стоўбцы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе з 1796 года сталі цэнтрам воласці Мінскага павета. У 1799 годзе на Нёмане збудавалі мост, які злучыў мястэчка з Новым Свержанем і дарогамі на Нясвіж і Мір. У 1822 годзе адкрылася прыходскае вучылішча.

Па здушэнні вызвольнага паўстання (1830—1831) расійскія ўлады канфіскавалі Стоўбцы ў Чартарыйскіх у дзяржаўны скарб, а ў 1844 годзе гвалтоўна ліквідавалі кляштар дамініканаў. На 1859 год у мястэчку быў 301 двор, на прыстані 20 дзяржаўных і 17 прыватных складоў, на 1867 год — 310 двароў. У 1860 годзе ад Стоўбцаў у Кёнігсберг водным шляхам вывезлі каля мільёна пудоў іржы, пшаніцы, аўса, ячменю і інш.

Па здушэнні нацыянальна-вызвольнага паўстання (1863—1864) 12 траўня 1868 года расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі касцёл Святога Казіміра пад царкву Урадавага сінода Расійскай імперыі (Маскоўскай царквы). У 1869 годзе адкрыта народнае вучылішча для хлопчыкаў, у 1875 годзе — для дзяўчат. У 1871 годзе за 2 км ад Стоўбцаў на Маскоўска-Брэсцкай чыгунцы адкрылася аднайменная чыгуначная станцыя. У 1874 годзе ў мястэчку пачала працаваць запалкавая фабрыка. На 1886 год у Стоўбцах было 186 двароў, 2 царквы, сінагога, 2 іўдзейскія малітоўныя дамы, школа, 20 крамаў. На 1897 год на станцыі было 8 двароў. У 1905 годзе ў Стоўбцах адбылася буйная стачка лесарубаў, у кастрычніку — жалобная дэманстрацыя з нагоды мінскага Курлоўскага расстрэлу. У 1909 годзе ў мястэчку адкрылася гарадское вучылішча.

За часамі Першай сусветнай вайны ў лютым 1918 года Стоўбцы занялі войскі Германскай імперыі.

Найноўшы час 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Стоўбцы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У мястэчку прызначылі павятовага старшыню БНР, а жыхары воласці атрымалі Пасведчанні Народнага Сакратарыята БНР С. 19.. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Стоўбцы апынуліся ў складзе Польскай Рэспублікі, дзе атрымалі статус горада і сталі цэнтрам гміны і павета ў Навагрудскім ваяводстве. Станцыя Стоўбцы стала прыгранічнай. 4 жніўня 1924 года на мястэчка напала вялікая бальшавіцкая дыверсійная банда. Пасля гэтага ў Стоўбцах утварыўся батальён Корпуса Аховы Памежжа. 15 ліпеня 1931 года ў горадзе пачало дзейнічаць Беларускае таварыства дабрачыннасці.

У выніку Заходняга паходу Чырвонай Армііі ў 1939 годзе Стоўбцы ўвайшлі ў склад БССР.

У Другую сусветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 года горад быў пад акупацыяй Германіі. У гета ў Стоўбцах (канец жніўня 1941 — 31 студзеня 1943) былі забітыя каля 3500 габрэяў.

У 1943—1944 гадах тут працавала падпольная польская школа. Сакрэтнае навучанне вёў былы суддзя гродскага суду А. Родэ (альбо Й. Родэ). Лекцыі адбываліся паводле перадваеннай праграмы польскіх гімназійных школ, у кожны другі дзень, у кватэры Ю. Урбановіча. Настаўнік загінуў на вачах сваіх вучняў каля 6 ліпеня 1944 года, у час шматдзённай аблогі горада савецкімі войскамі.

У 1960-я гады савецкія ўлады знішчылі помнік архітэктуры XVII стагоддзя — касцёл Святога Казіміра. У сакавіку 1977 года ў склад горада ўвайшла вёска Акінчыцы Заямнаўскага сельсаветаРашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных Беларускай ССР ад 17 і 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533)..

Насельніцтва

XIX стагоддзе: 1867 год — 2035 чал.Jelski A. Stołpce // S. 365.; 1886 год — 1070 чал.; 1897 год — 3,8 тыс. чал. XX стагоддзе: 1921 год — 2956 чал.; 1939 год — 7,5 тыс. чал.; 1970 год — 7,5 тыс. чал.; 1989 год — 12,1 тыс. чал.; 1991 год — 14,2 тыс. чал.; 1995 год — 15,7 тыс. чал.; 2000 год — 16,8 тыс. чал. XXI стагоддзе: 2001 — 16,8 тыс. чал.; 2006 — 15,5 тыс. чал.; 2010 — 15,4 тыс. чал.; 2014 — 16 472 чал.; 2015 — 16 690 чал.; 2016 — 16 839 чал.; 2017 — 16 858 чал.

Забудова План Стоўбцы развіваліся ад Нёмана ў паўночным кірунку, паміж аўтамабільнай дарогай і чыгункай, што абумовіла складаны нерэгулярны квартальны план. Гістарычны цэнтр знаходзіцца ў паўднёвай частцы горада, у раёне цэнтральнага сквера і цяперашняй плошчы Леніна, пры перакрыжаванні восевай магістралі вуліцы Ленінскай з перпендыкулярнымі ёй вуліцамі Гагарына і Першамайскай. У наш час тут месцяцца крамы і кінатэатр. На скрыжаванні вуліц Ленінскай і Сацыялістычнай сфармаваўся сучасны адміністрацыйна-грамадскі цэнтр. Гандлёвы цэнтр у паўночнай частцы, вакол прывакзальнай плошчы. Тут месцяцца некалькі крам, рэстаран, гасцініца. Новае жыллёвае будаванне вядзецца ў двух мікрараёнах у паўночна-заходняй частцы Стоўбцаў. Мікрараёны абмяжоўвае вуліца Ленінская, па другі бок якой знаходзіцца гарадскі парк.

Вуліцы і плошчы Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы Багінскага вуліца Дамініканская вуліца Вечаркевіча вуліца Шпітальная вуліца Гагарына вуліца Паштовая вуліца Гайдука вуліца Рубяжэвіцкая вуліца Горкага вуліца Нававіленская вуліца Камуністычная вуліца Шырокая вуліца Леніна плошча Рынак плошча Касцельная плошча Ленінская вуліца Койданаўскі гасцінец Менская вуліца Падгорная вуліца Юзэфа Пілсудскага вуліца (1933—1939) Мамантава вуліца Крывая вуліца Першамайская вуліца Віленская вуліца Піянерская вуліца Румовая вуліцаТатаринов Ю. Города Беларуси в некоторых интересных исторических сведениях. Минщина. — Минск, 2008. Школьная вуліца Пушкіна вуліца Школьная вуліца Паромная вуліца Савецкая вуліца Загуменная вуліца Царкоўная вуліца Сацыялістычная вуліца Вакзальная вуліца Перацкага вуліца (1934—1939) Танкістаў вуліца Рэдутавая вуліца Царука вуліца Папова Гара вуліца (?) Цітова вуліца Палявая вуліца У тэлефонным даведніку 1939 года ўпамінаецца Касцельны завулакSpis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 51.. Таксама ў горадзе існавалі вуліцы Могілкавая, Садовая і Юрыдыка.

Эканоміка Прадпрыемствы харчовай, машынабудаўнічай, дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Стоўбцы». Уздоўж берагоў Нёмана — зона адпачынку рэспубліканскага значэння «Стоўбцы».

Транспарт Ад Стоўбцаў бярэ пачатак рэспубліканская аўтадарога на Івацэвічы і Кобрын . Аўтадарогай Стоўбцы злучаны з гарадскім пасёлкам Мір.

Культура Раённая філармонія. Мастацкая галерэя. У Акінчыцах мемарыяльная сядзіба Якуба Коласа (частка філіяла Літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа).

Славутасці Касцёл Святога Казіміра (1996) Царква Святой Ганны (1825) Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (1966, скульптар І. Глебаў) Гістарычная забудова (XIX — пач. XX ст.; фрагменты) Могілкі: каталіцкія, каплічка (ХІХ ст.); іўдзейскія Сінагога (канец ХІХ ст.)

Страчаная спадчына Касцёл Святога Казіміра і кляштар дамініканаў (1640)

Вядомыя асобы Фабіян Акінчыц (1886—1943) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, рэдактар. Якуб Колас (1882, засценак Акінчыцы, цяпер у межах Стоўбцаў — 1956) — беларускі паэт, пісьменнік. Юрый Браніслававіч Марэцкі (нар. 1972) — беларускі службовец, дэпутат. Юрый Сабалеўскі (1889—1957) — беларускі палітык, нацыянальны дзеяч. Івонка Сурвіла (Шыманец) (нар. 1936) — дзяячка беларускай эміграцыі, старшыня Рады БНР у выгнанні, мастачка.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Стоўбцы на Radzima.org

Катэгорыя:Мястэчкі Менскага ваяводства