Рэспубліка Дагестан — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны ва ўсходняй частцы Паўночнага Каўказа. Сталіца — горад Махачкала. З усходу абмываецца водамі Каспійскага мора. Мяжуе з Грузіяй, Азербайджанам, Чачнёй, Стаўрапольскім краем і Калмыкіяй. На тэрыторыі Дагестана знаходзіцца самы паўднёвы пункт Расіі — гара Базардзюзю. Абмежаваны на паўночным сходзе Гімрынскім хрыбтом.

Поўдзень рэспублікі займаюць горы і перадгор’і Каўказа, на поўначы — пачынаецца Прыкаспійская нізіна. Плошча складае 50,3 тыс. км².

Геаграфія

Дагестан размешчаны ва ўсходняй частцы Паўночнага Каўказа, на ўсходзе абмываецца Каспійскім морам. Берагавая лінія (530 км) слаба раздзеленая. На поўначы — Аграханскі і Кізлярскі залівы і Аграханскі паўвостраў. Дагестан ўключае астравы Чэчэнь, Цюленевы і інш. Паверхні тэрыторыя Дагестана дзеліцца на 4 часткі. Нізінная (значная частка тэрыторыі ляжыць ніжэй за ўзровень мора) — паўднёвы захад Прыкаспійскай нізіны, падзяляецца на Церска-Кумскую, Церска-Сулакскую і Прыморскую нізіны. Перадгор’і складаюцца з асобных хрыбтоў паўночна-заходняга і паўночна-ўсходняга распасцірання, падзеленыя шырокімі далінамі і катлавінамі. Унутраны горны Дагестан характарызуецца спалучэннем шырокіх плато (Арактаў, Гунібскае, Хунзахскага і інш.) і вузкіх монаклінальных грабянёў (хрыбет Салатаў, Гімрынскі і інш.). Вышыня да 2500 м. Горныя хрыбты ў многіх месцах прарэзаны глыбокімі цяснінамі-каньёнамі, сярод якіх па сваёй глыбіні (да 1800 м) вылучаецца Галоўны каньён ракі Сулак. Высакагорны Дагестан уключае 2 асноўныя ланцугі гор — Галоўны, або Водападзельны, хрыбет Вялікага Каўказа (Дагестану належыць паўночны схіл) і яго Бакавы хрыбет. Вышэйшы пункт Дагестана — гара Базардзюзю, 4466 м (на мяжы з Азербайджанам).

З карысных выкапняў прамысловае значэнне маюць радовішча нафты, гаручых газаў, каменнага вугалю, серы, мергеляў, кварцавых пяскоў. Мінеральныя крыніцы.

Клімат у цэлым характарызуецца багаццем цяпла і сухасцю. Сярэдняя тэмпература студзеня на нізіне ад + 1,4 °C да −3 °C (у гарах ад — 5 °C да — 11 °C), ліпеня да + 24 °C. Ападкаў выпадае ў сярэднім за год 200—300 мм на паўночна-усходняй нізіне і 600—800 мм у гарах (максімум у вясенне-летні перыяд). Безмарозны перыяд на нізіне ад 160—180 дзён на поўначы да 235—250 дзён на поўдні.

Рачная сетка Дагестана адрозніваецца значнай гушчынёй. Жыўленне рэк пераважна дажджавое і снегавое. Галоўныя рэкі: Церак, Сулак з Аварскім Койсу, Андыйскім Койсу, Казікумухскім Койсу і Каракойсу, Самур. Рэкі выкарыстоўваюцца для гідраэнергетыкі, меліярацыі, водазабеспячэння, часткова для сплаву лесу. Звыш 100 невялікіх азёр з агульнай плошчай каля 150 км², найбольшая колькасць іх у нізоўях Церака і Сулака.

Глебы на нізіне каштанавыя, лугавыя, саланчакі. У перадгор’ях сустракаюцца каштанавыя і горна-лясныя глебы. На спадзістых паўночна-ўсходніх схілах перадгор’яў, а таксама на плато ўнутраных горных частак развіты горныя чарназёмы. Для гор характэрныя таксама горна-стэпавыя, горныя бурыя лясныя і горна-лугавыя глебы. Расліннасць на нізіне і ў ніжніх частках схілаў гор пераважна пустынная палынова-салянкавая і паўпустынная палынова-злакавая. Вышэй 500—600 м да 1500—1600 м — лясныя масівы пераважна з дуба, граба, бука, а ва ўнутраным і высакагорным Дагестана — з бярозы, хвоі і інш.

Насельніцтва

Дэмаграфія Насельніцтва 2 910 249 чалавек (2010). З іх у гарадах жывуць 45,2 % (2022).

Этнічны склад

Дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Дагестан з'яўляюцца руская мова і мовы народаў Дагестана Народ Колькасць у 2010 годзе, тыс.Аварцы 850,0 (29,4 %)у т. л. Андыйцы 11,7у т. л. Дыдойцы 11,6у т. л. Ахвахцы 7,9у т.л. Бежцінцы 5,9у т.л. Карацінцы 4,7у т.л. Гінухцы 0,4Даргінцы 490,4 (17,0 %)Кумыкі 431,7 (14,9 %)Лезгіны 385,2 (13,3 %)Лакцы 161,3 (5,6 %)Рускія 104,02 (3,6 %)Азербайджанцы 130,9 (4,5 %)Табасараны 118,9 (4,1 %)Чачэнцы 93,7 (3,2 %)Нагайцы 40,4 (1,4 %)Рутульцы 27,8 (1 %)Агулы 28,1 (1 %)Цахуры 9,8Армяне 3,3Татары 2,5Украінцы 0,6 паказаны народы з колькасцю больш за 1000 чаловек

Дагестан падзяляецца на 38 адміністрацыйных раёнаў. Сёлы: Ахты, Чынар.

Вядомыя асобы Аляксандр Васільевіч Вішнеўскі

Каментарыі

Літаратура

Спасылкі

Рэспубліка Дагестан — Афіцыйны сайт Сайт урада Рэспублікі Дагестан Інфармацыйны сайт Рэспублікі Дагестан Рэспубліка Дагестан — кароткая даведка