Драгі́чын (, ) — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Драгічынскага раёна, на аўтамагістралі Брэст — Пінск. За 110 км на ўсход ад Брэста, 7 км ад чыгуначнай аднаіменнай станцыі Драгічын на лініі Брэст — Гомель, але ў самім горадзе знаходзіцца чыгуначная станцыя Драгічын-Горад. Насельніцтва 14 976 чал. (2017).
Гісторыя Упершыню згадваецца Літоўскай Метрыкай пад 1452 годам як сяло Давячоравічы Пінскага княства. У 1450—1460-я гады пінскі князь Юрый Сямёнавіч перадаў 2 вядры мёду са сваёй даніны з Давячоравіч на карысць царквы ў Дружылавічах. Праз Давячоравічы праходзіла дарога з Брэста на Валынь.
З XVI ст. як частка Пінскага староства ва ўладанні каралевы Боны Сфорцы. У 1552 годзе згадваецца Давячораўскае войтаўства. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (1565—1566) у складзе Пінскага павета Берасцейскага ваяводства. У пачатку XVII ст. Давячоравічамі валодаў Леў Сапега, які ў 1619 годзе перадаў сяло Нявельскім. Нявельскія ў 1623 годзе заснавалі царкву Прачыстай Багародзіцы і атрымалі для сяла статус мястэчка. У 1655 годзе паселішча ўпершыню згадваецца як Драгічын (пазней сустракаецца і форма Дарагічын).
У другой палове XVII ст. згадваецца Давячоравічаўскі маёнтак, які ў апошняй чвэрці XVIII ст. называўся графствам. У 1749 годзе пінскі маршалак М. Ажэшка заснаваў у мястэчку францысканскі кляштар. У 1778—1779 гадах было 68 дамоў, а само паселішча называлася горадам. У другой палове XVIII ст. была ратуша.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, мястэчка Кобрынскага павета. Станам на 1849 год 98 будынкаў. Да 1886 года каля Драгічына збудавалі чыгуначную станцыю. Паводле перапісу 1897 года — 280 дамоў (з іх 140 жылых), царкоўнапрыходская школа, 2 народныя вучылішчы, лячэбніца. Напярэдадні Першай сусветнай вайны працавалі фабрыка саламяных капелюшоў, 2 маслабойні, завод ачысткі крэйды, млыны.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Драгічын у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтр павета Палескага ваяводства. У 1921 годзе ў ім 246 будынкаў.
У 1939 годзе Драгічын увайшоў у БССР, 15 студзеня 1940 года нададзены статус пасёлка гарадскога тыпу і раённага цэнтра. У Другую сусветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 17 ліпеня 1944 года пад нямецкай акупацыяй. 27 ліпеня 1965 года ў склад Драгічына ўключаны вёскі Броннае, Зарэчка і Стараселле, Драгічын стаў цэнтрам Драгічынскага сельсавета (былы Старасельскі)Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).. 10 лістапада 1967 года Драгічын атрымаў статус горадаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб пераўтварэнні гарадскога пасёлка Драгічын Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў горад раённага падпарадкавання ад 10 лістапада 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 32 (1190)..
Экалогія Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС Драгічын апынуўся ў спісе небяспечных раёнаў з павялічаным радыеактыўным фонам. Сёння пляма радыеактыўнага забруджання цягнецца Драгічынскім раёнам трыма кроплямі з поўдня на поўнач. Пачынаецца яна з 5—7 кіламетровай палосы ў Радаставе, звужаецца каля Дняпроўска-Бужанскага канала, зноў пашыраецца каля Палескай чыгункі і потым клінам ідзе ў Белаазёрска-Бярозаўскім кірунку. Усё гэта зямля, забруджаная цэзіем-137.
Насельніцтва
XVIII стагоддзе: 1778 — 416 чал. XIX стагоддзе: 1830 — 341 муж., з іх шляхты 5, духоўнага саслоўя 11, мяшчан-іўдзеяў 268, мяшчан-хрысціян і сялян 57; 1849 — 167 чал.; 1878 — 1 476 чал. (702 муж. і 774 жан.), у тым ліку 176 хрысціян і 1 300 іўдзеяў; 1892 — 3 475 чал.; 1897 — 2 258 чал. XX стагоддзе: 1921 — 1 987 чал.; 1959 — 3,5 тыс. чал.; 1971 — 7,1 тыс. чал.; 1991 — 14,6 тыс. чал.; 1993 — 15 тыс. чал. XXI стагоддзе: 2006 — 15,0 тыс. чал.; 2008 — 15 тыс. чал.; 2009 — 14 744 чал. (перапіс); 2013 — 14 651 чал.; 2015 — 14 800 чал.; 2016 — 14 898 чал.; 2017 — 14 976 чал.
Эканоміка Прадпрыемствы машынабудавання, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці. ААТ «Драгічынскі трактарарамонтны завод» ААТ «Драгічынскі камбікормавы завод» УВП «Прэмікс» ААТ «Драгічынскі камбікормавы завод» РУП «Экзон» РУВП «Экзон-Глюкоза» Філіял «Каапнарыхтпрам» Драгічынскага раённага спажывецкага таварыства. КУП НП «Драгічынскі камбінат побытавага абслугоўвання»
Культура Дзейнічаюць кінатэатр, Дом культуры, дом творчасці дзяцей і юнацтва, 2 бібліятэкі, цэнтр моладзі «Спатканне».
Адукацыя У Драгічыне працуюць гімназія, 2 сярэднія, музычная, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, 6 дашкольных устаноў, Драгічынскі дзяржаўны аграрны каледж (раней Драгічынскае дзяржаўнае ПТВ № 163 сельскагаспадарчай вытворчасці).
Медыцына Медыцынскія паслугі надаюць бальніца і паліклініка.
Мас-медыя Выдаецца раённая газета «Драгічынскі веснік».
Турыстычная інфармацыя Спыніцца можна ў гарадскай гасцініцы.
Славутасці
Касцёл Маці Божай Каралевы (новабудованы касцёл) Касцёл Божай Маці Каралевы (1928) Стрэчанская царква (1863), вул. Леніна 3 — Будынак (1929—1934), вул. Леніна, 138 — Магіла лейтэнанта І. П. Губанкова (1944), на заходняй ускраіне горада — Магіла ахвяр фашызму (1942), у паўднёвай частцы горада — Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (1941—1944), на старых могілках — Брацкая магіла (1944), сквер па вул. Леніна — Бескурганны могільнік перыяду ранняга жалезнага веку (ІІІ — ІІ стагоддзі да н.э.), на паўночна-заходняй ускраіне станцыі Драгічын, на пясчаным узгорку — Царква ХВЕ. Царква ЕХБ.
Страчаная спадчына Капліца могілкавая Кляштар францысканцаў (1749)
Вядомыя асобы
Юрый Уладзіміравіч Бліноў (1975—2019) — беларускі піяністІмёны Свабоды https://docs.rferl.org/be-BY/2020/11/07/96247f72-a7e0-4382-ad1c-ec68459cf6b7.pdf. Ганна Мікалаеўна Кісліцына (нар. 1967) — беларускі крытык, літаратуразнавец. Леанід Уладзіміравіч Сіліч (нар. 1954) — беларускі архітэктар. Сяргей Уладзіміравіч Калішэвіч (1903—1971) — вучоны ў галіне анатоміі і фізіялогіі раслін.
Непадалёк ад Драгічына, у маёнтку Людвінова, некалькі гадоў жыла пісьменніца Эліза Ажэшка.
У Драгічыне пахаваны балгарскі грамадска-палітычны дзеяч Тодар Мінкаў (1830—1906).
Гл. таксама Гарады Брэсцкай вобласці Гарады Беларусі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
м. Драгічын на Radzima.org м. Драгічын на Globustut.by
Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі