Ло́ўжа — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дражбітка, за 34 км на паўночны ўсход ад Полацка, за 7 км на паўднёвы захад ад вёскі Труды.
Плошча возера складае 0,2 км². Даўжыня 0,62 км, найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 1,92 км. Плошча вадазбору 14,8 км². Катлавіна размешчана сярод балота, схілы яе невыразныя. Берагі сплавінныя. На паўночным захадзе з возера выцякае ручай у раку Дражбітка, на паўднёвым усходзе ўпадае ручай з возера ГароднаЛіст карты N-35-023. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г. .
Літаратура Блакітная кніга Беларусі — Мн.: БелЭн, 1994.
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна