Валерыян Антоні Жаба (? — ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян берасцейскі (з 1731) і полацкі (з 1736).
Біяграфія Сын Гераніма, брат менскага ваяводы Яна Казіміра.
Харунжы гусарскі, пасол на соймы, маршалак Скарбовага трыбунала Вялікага Княства Літоўскага, староста старадубскі.
У 1734 годзе Валерыян Антоні набыў у Аляксандра Паўла Сапегі сяло Лужкі. Тут па тэстаменце кашталяна Жабы ад 24 верасня 1741 года быў пабудаваны калегіум і касцёл св. Архангела Міхаіла.
Сям'я Меў сына Яна, старосту старадубскага.
Літаратура
Валерыян Антоні Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны полацкія Катэгорыя:Кашталяны берасцейскія Катэгорыя:Старосты старадубскія