Аляксандр Мікалаевіч Ляўда́нскі (, в. Юр’ева, Барысаўскі павет, Мінская губерня, цяпер Смалявіцкі раён, Мінская вобласць — , Мінск, НКУС) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1934).
Біяграфія Прайшоў курс 6 класаў гімназіі і здаў іспыт на першы класны чын у Пятроўскім рэальным вучылішчы ў Растове-на-Доне. Служыў тэлеграфістам у Оршы. У гады Першай сусветнай вайны — загадчык майстэрняў штаба 4-й арміі на Румынскім фронце, затым служачы паштова-тэлеграфнага архіва Заходняга фронту.
Скончыў у 1922 годзе Смаленскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута; у 1922—1925 гадах вучыўся ў Смаленскім універсітэце, з 1925 — яго выкладчык, супрацоўнік Смаленскага музея.
З 1927 года ў Мінску; член гісторыка-археалагічнай камісіі Інбелкульта; загадчык аддзела археалогіі Беларускага дзяржаўнага музея. 3 1931 года вучоны сакратар, загадчык секцыі археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР. Адначасова працаваў у БДУ; дацэнт.
Арыштаваны 19 мая 1937 года, пастановай НКУС ад 25 жніўня 1937 года прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 7 мая 1958 года.
Праца Арганізатар першых у Беларусі навуковых археалагічных экспедыцый. Зрабіў класіфікацыю гарадзішчаў жалезнага веку, вызначыў іх культурна-археалагічную прыналежнасць і арэалы археалагічных культур. Першы выказаў думку, што гарадзішчы культуры штрыхаванай керамікі ў Цэнтральнай Беларусі належалі балцкім плямёнам. Даследаваў Віцебск, Оршу, Заслаўе, Барысаў і тэрыторыю Смаленшчыны.
Даў першую і найбольш поўную гістарычную тапаграфію старажытнага Полацка, вывучаў яго помнікі — Сафійскі сабор, Спаса-Ефрасіннеўскую царкву, бельчыцкія храмы (гл. Бельчыцкі Барыса-Глебскі манастыр). Разам з В. Р. Тарасенкам даследаваў у 1928—1930 гадах Пелагееўскае гарадзішча ў Магілёве.
Бібліяграфія Археалагічныя раскопкі ў м. Заслаўі Мінскай акругі // Кн. 5. Працы кафедры археалогіі. Т. 1. Мн., 1928; Археалагічныя доследы ў Віцебскай акрузе // Запіскі аддзялення гуманітарных навук БАН. Кн. 11. Працы кафедры археалогіі. Т. 2. Мн., 1930; Археалагічныя доследы ў Полацкай акрузе // Запіскі аддзялення гуманітарных навук БАН. Кн. 11. Працы кафедры археалогіі. Т. 2. Мн., 1930; Археалагічныя доследы ў БССР пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі // Працы секцыі археалогіі Інстытута гісторыі БАН. Т. 3. Мн., 1932. Да гісторыі жалезнага промыслу на Палессі: Рудні і месцазнаходжанні руды / А. Н. Ляўданскі. — Мн., 1933. — (Працы Палескай экспедыцыі / Беларус. акад. навук, Ін-т гісторыі імя М. Н. Пакроўскага, Секцыя археалогіі; вып. 2). Краязнаўчыя музеі і веснавая пасяўная кампанія / М. Грынблят, А. Ляўданскі; Бел. акад. навук, Мас. сектар, Ін-т гісторыі. — Мн., 1932. Нэолiтычныя стаянкi ў Смаленскай губерні. / Аляксандр Ляўданскі. — Мінск, 1927. Раскопкі і археалагічныя разведкі ў Барысаўскім павеце. Сляды неалітычнай стаянкі і пазнейшых культур каля м. Новага Быхаву / А. Н. Ляўданскі; Ін-т бел. культуры. — Мн., 1925. О раскопках в Гнездове // Смоленская новь. — Вып. 3—4. — 1923. — С. 52—59. Материалы для археологической карты Смоленской губернии // Смоленские древности. — Вып. 2. — 2002. — С. 185—257. (Впервые опубликовано в Трудах Смоленских гос. музеев. — 1924. — Вып. 1. — С. 127—184.) Некоторые данные о городищах Смоленской губернии. — Смоленск, 1926. Некоторые данные о каменном веке и о культуре бронзовой эпохи в Смоленской губернии. — Смоленск, 1927.
Літаратура Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі // БГА. — Мн., 2000.
Каробушкіна Т. М. Заснавальнік савецкай археалагічнай навукі ў Беларусі // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1983, № 6. Вяргей В. С. Археалагічная навука ў Беларускай ССР, 1919—1941 гг. — Мн., 1992.
Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 3. Карчма — Найгрыш / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. — С. 329. — 751 с. — 9500 экз. Мядзведзева В. У. Гісторыя і гістарыяграфія навуковай дзейнасці А. М. Ляўданскага // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — Мінск: Беларуская навука, 2015. — Вып. 26. — С. 5—14. Кошман В. И. А. Н. Лявданский как основоположник довоенной археологической школы в БССР: трагедия ученого и восстановление его имени в послевоенное время // У истоков советских археологических школ (1918—1950). — М.: ИА РАН, 2023. — С. 40—43.
Спасылкі
Катэгорыя:Археолагі СССР Катэгорыя:Археолагі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Смалявіцкім раёне Катэгорыя:Даследчыкі славянскага паганства Катэгорыя:Выпускнікі Маскоўскага археалагічнага інстытута Катэгорыя:Выпускнікі Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР