Тэадор Нарбут (; ) — гісторык, археолаг, інжынер.

Біяграфічныя звесткі З роду Нарбутаў. Скончыў Віленскі ўніверсітэт (1803). Вучыўся ў Пецярбургскім кадэцкім корпусе. Удзельнічаў у расійска-пруска-французскай (1806—1807) і расійска-шведскай (1808—1809) войнах; капітан, ваенны інжынер. Удзельнічаў у праектаванні і будаўніцтве Бабруйскай крэпасці. З 1812 у адстаўцы. Жыў у сваім маёнтку, даследаваў гісторыю ВКЛ, праводзіў археалагічныя раскопкі. Найбольш значны яго твор — «Гісторыя літоўскага народа» (т. 1-9, 1835—1841), дзе, разам з іншым, апісаны народныя абрады беларусаў Лідчыны. Друкаваўся ў газеце «Kurier Wileński» («Виленский вестник»). Арыштаваны ў сувязі з падзеямі паўстання 1863—1864 гадоў.

Пахаваны каля касцёла ў Начы.

Даследчыцкая дзейнасць Тэадор Нарбут першы на Беларусі даў вызначэнне курганам як месцам старажытных пахаванняў. Вёў раскопкі ў Падняпроўі, пазней — на радзіме. У 1820 адкрыў ямнае пахаванне непадалёку ад в. Шаўры Лідскага пав. Апісаў руіны крэпасці на Нёмане каля в. Лыскава Гродзенскага пав. Сцвярджаў, што дрыгавічы невядомага паходжання жылі каля Кіева. Памылкова адносіў ятвягаў да скіфскіх плямён. Геральдыку Беларусі не лічыў старажытнай, бо аналагічная існавала і ў суседніх народаў. Даследаваў Лідскі замак. Збіраў і вывучаў помнікі археаграфіі. Аўтар «Гісторыі літоўскага народа» (т. 1-9, 1835—1841; давёў падзеі да 1569), у 1-м томе якой змясціў табліцу сваіх знаходак. Увёў у навуковы ўжытак «Хроніку Быхаўца» (1846). Меў багатую калекцыю археалагічных матэрыялаў. Апублікаваў шэраг артыкулаў пра Ліду, Навагрудак, Індуру інш. Займаўся пытаннямі старажытнай міфалогіі, этнаграфіі, фалькларыстыкі.

У сваіх творах выкарыстоўваў часам крыніцы, якія паводле меркавання сучасных даследчыкаў не існавалі і былі выдуманыя самім Нарбутам. Найбольш вядомая з падобных «уяўных крыніц» — Раўданская хроніка.Улащик Н. Н., предисловие…

Узнагароды Кавалер ордэна св. Уладзіміра 4 ступені; Кавалер ордэна св. Ганны 4 ступені; Кавалер ордэна св. Ганны 2-й ступені (за будаўніцтва крэпасці ў Бабруйску ў 1809 г.); Памятная пячатка цара Мікалая I за літаратурныя творы.

Бібліяграфія O kurhanach: Badanie starożytności Litewskich // Tygodnik Wileński. 1818. Т. 7, № 123. Pomniki do dziejów litewskich… Wilno, 1846. Pomniejsze pisma historyczne, szczególnie do historii Litwy odnoszące się. Wilno, 1856.

Літаратура Каханоўскі Г. А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст. — Мн., 1984. Каханоўскі Г. А. Прадвесне навукі. — Мн., 1990. Ненадавец А. М. Тэадор Нарбут. — Мінск, 1996.

Семянчук А. Тэадор Нарбут — гісторык Вялікага Княства Літоўскага і Браслаўшчыны // Браслаўскія чытанні. Матэрыялы VІ-й навуковай канферэнцыі, прысвечанай 150-й гадавіне з дня нараджэння браслаўскага лекара, грамадзскага дзеяча Стніслава Нарбута.- Браслаў, 2003. Улащик Н. Н. Очерки. АЗБ.

Улащик Н. Н. предисловие к: Хроника Быховца. М. Наука. 1966.

Лаўрэш Л. Лісты Тэадора Нарбута да Аніцэта Рэніера // Лідскі Летапісец. 2024. № 3(107). С. 68–80: 2024. № 4(108).С. 76–80. Лаўрэш Л. Тэадор Нарбут : Навуковая і літаратурная дзейнасць, сям’я і сядзіба, яго час. Издательские решения, 2025. — 172 с.

Спасылкі Тэадор Нарбут. Старажытная гісторыя літоўскага народа. Пра суд божы, неба альбо пекла Dzieje starożytne narodu litewskiego Нарбуты  — Эл.рэсурс pawet.net

Катэгорыя:Гісторыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Археолагі Расійскай імперыі Катэгорыя:Археолагі Беларусі Катэгорыя:Інжынеры Расійскай імперыі Катэгорыя:Інжынеры Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Воранаўскім раёне Тэадор Нарбут