Біго́сава (, ) — аграгарадок у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, на рацэ Росіца. Адміністрацыйны цэнтр Бігосаўскага сельсавета. Чыгуначная станцыя на лініі Полацк — Даўгаўпілс. За 18 км на паўночны захад ад горада Верхнядзвінска, за 193 км ад Віцебска.
Назва Па ўспамінах старажылаў у 1910 годзе мясцовымі памешчыкамі было разыграна ў карты права змяніць назву чыгуначнай станцыі. Удачлівым апынуўся ўладальнік маёнтка Бігусава Вітольд Нітаслаўскі. У 30-я гады XX стагоддзя назва была зменена на Бігосава.
Гісторыя Паўстаў у 1866 годзе пры будаўніцтве Рыга-Арлоўскай чыгункі. Першапачаткова станцыйнае паселішча, як і станцыя, называлася Георгіеўская, складалася з трох будынкаў: сціплага драўлянага будынка станцыі, пакгаўза і жылога дома. Згодна з архіўнымі звесткамі 1904 года станцыя Георгіеўская налічвала 3 двары, 23 жыхары, абслугоўваліся Росіцкай паштова-тэлеграфнай канторай.
У 1901 годзе быў пракладзены пуць для адчэпкі вагонаў, пабудаваныя дамы для грузчыкаў і чыгуначнікаў, якія абслугоўвалі чыгунку. У 1924 годзе было прынята рашэнне аб будаўніцтве адпаведнага прызначэння памежнай станцыі. У пачатку 1930-х гадоў у Бігосава працаваў валютны ўнівермаг Торгсіна. У 1926 годзе вакзал прыняў першых пасажыраў. Сярод знакамітых сучаснікаў, якія праязджалі праз станцыю Бігосава, былі латвійскі паэт Яніс Райніс, савецкі дыпламат Тэадор Нетэ.
У пачатку ліпеня 1941 года Бігосава было акупавана нямецкімі войскамі. Са станцыі немцы вывозілі ў Германію нарабаваныя хлеб, каштоўнасці, насельніцтва, частка з якога накіроўвалася ў канцлагеры, а другая частка на працу на акупаваных тэрыторыях. Да канца 1941 года разгарнуўся камуністычны партызанскі рух.
З 20 верасня 1944 года Бігосава было ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у Віцебскай вобласці. У Верхнядзвінскім раёне Бігосава апынулася 25 снежня 1962 года.
У 1957 годзе ў Бігосаве быў пабудаваны «Зааветінструмент» (сучасны ААТ «Інвет») — горадаўтваральнае прадпрыемства ў Верхнядзвінскім раёне.
У 1994 годзе пачала дзейнічаць рымска-каталіцкая Троіцкая капліца.
У 2005 годзе быў пачаў дзейнічаць прыход Арханёла Міхаіла, які адносіцца да РПЦ.
Насельніцтва 1904 год — 23 жыхары 2001 год — 2126 жыхароў, 858 двароў 2009 год — 1762 жыхары, 772 двары 2018 год — 1652 жыхары
Эканоміка У 1957 годзе ў Бігосаве быў пабудаваны завод «Зааветінструмент» (сучасны ААТ «Інвет»).
Інфраструктура Сярэдняя школа Дом культуры Бібліятэка Участковая бальніца Аддзяленне сувязі Беларусбанк Ятка (мясная крама) Лесапункт Памежная застава Аддзяленне пагранічнага кантролю Музычная школа Дзіцячы садок 9 крам Чыгунка. Помнік архітэктуры стылю мадэрнізм (1924—1926)
Славутасці Чыгуначны вакзал (1924—1926) — Рыма-каталіцкая Троіцкая капліца (1994) Праваслаўны храм Арханёла Міхаіла (2005)
Памяць У Бігосаве ў 1919 годзе расстраляны беларускі рыма-каталіцкі святар Міхаіл Піліпавіч Буклярэвіч.
Вядомыя асобы Уладзімір Іваноўскі (нар. 1967) — расійскі ваеначальнік, генерал-лейтэнант, начальнік Галоўнага ўпраўлення ваеннай паліцыі Мінабароны Расіі.
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя:Аграгарадкі Віцебскай вобласці