Валы́нцы (, ) — аграгарадок у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, на рацэ Дрыса. За 23 кіламетры на паўднёвы ўсход ад горада Верхнядзвінска, 152 кіламетры ад Віцебска, 4 кіламетры ад чыгуначнага раз’езда Беніслаўскага.
Гісторыя Упершыню ўзгадваецца «Валынецкая воласць, Таболкі, Міхачоўка і Рудлева» ў 1534 годзе, як уласнасць Багдана Іванавіча Масальскага, Паселішча каля Валынцаў «у Кнегічах (Княжычах) на Дрысе» існавала ў Полацкай рэвізіі 1552 года і належала Фядзько Іванавічу Валынцу, роду Ламцёў і Аханкоў. Верагодна ў час войнаў з Масквой 1559—1582 гг. яно было знішчана. У 1579—1582 гг. кароль і вялікі князь Стэфан Баторы перадаў паселішча Полацкаму езуіцкаму калегіуму з мэтай заснавання тут духоўнай семінарыі. Мясцовасць уваходзіла ў склад Полацкага ваяводства.
У XVIII ст. Валынцы знаходзіліся ва ўладанні Забельскіх-Шчытаў, якія ў 1716 годзе збудавалі непадалёк ад мястэчка драўляны касцёл Св. Юрыя. У 1731 г. пры касцёле пачаў дзейнічаць кляштар дамініканцаў С. 396.. У 1746 г. кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў мястэчку прывілей на рэгулярныя кірмашыWołynce // S. 935.. Цягам 1749—1766 С. 397. айцы-дамініканы збудавалі пышны архітэктурны комплекс — мураваны касцёл і кляштар з аптэкай (вядомы як Забельскі касцёл паводле назвы суседняга фальварку), а таксама школу для шляхецкіх і мяшчанскіх дзетак. Кіраваў будовай вядомы віленскі архітэктар Ян Глаўбіц. Пры кляштары ўтварыўся першы ва Усходняй Еўропе школьны тэатрДзядзінкіна С. Чый летапіс цікавейшы? // «Народная газета» № 28 (5694), 9 снежня 2008..
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) г. Валынцы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Дрысенскім павеце спачатку Полацкай губерні, а потым Віцебскай губерні. Пачынаючы з 1813 г., кляштар з'яўляўся рэзідэнцыяй візітара (куратара навучальных устаноў) Літоўскай правінцыі дамініканскага ордэна. Пасля ліквідацыі Грэка-Каталіцкай Царквы (1839) мясцовыя уніяты, не жадаючы далучацца да Маскоўскага патрыярхату, перайшлі пад апеку касцёла. Неўзабаве расійскія ўлады ліквідавалі кляштар і зачынілі калегіум.
Станам на 1904 г. існавалі аднайменныя мястэчка (84 двары), слабада (31 двор) і пагост (3 двары), рэгулярна праводзіліся кірмашы. У 1908 і 1912 гадах у мястэчку прайшлі сельскагаспадарчыя выстаўкі.
1 студзеня 1919 г. згодна з пастановай І з'езду КП(б) Беларусі Валынцы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Валынцы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам раёна, а з 1929 года — сельсавета. Неўзабаве бальшавікі зачынілі касцёл і царкву.
У Другую сусветную вайну Валынцы значна пацярпелі. Значную частку насельніцтва мястэчка Валынцы перад вайной складалі габрэі — 38 дамоў. Да пачатку вайны ў Валынцах жылі і габрэі з Германіі. У свой час яны беглі ў Польшчу, а пасля 17 верасня 1939 года — у БССР. З сярэдзіны ліпеня 1941 года нямецкія войскі занялі Валынцы, акупацыя доўжылася да 12 ліпеня 1944 года. Нацысты арганізавалі гета ў Валынцах, адвёўшы пад яго маленькую частку мястэчка — некалькі невялікіх вуліц за Дрысай.
Цягам 1944—1950 гг. савецкія ўлады знішчылі помнік архітэктуры віленскага барока — касцёл Святога Юрыя і кляштар дамініканцаў. У 2006 г. Валынцы атрымалі афіцыйны статус аграгарадка.
Насельніцтва 990 жыхароў, 394 двары (1995), 791 (2009)
Інфраструктура
Сярэдняя школа Дзіцячы сад, бальніца сястрынскага догляду, урачэбная амбулаторыя з аптэчным пунктам, аддзяленне ААБ «Беларусбанк», Комплексны прыёмны пункт, 3 крамы, Паштовае аддзяленне. Валынецкі сельскі Дом культуры і бібліятэка
Культура У Валынцах праводзіцца фестываль народнай песні «Вясковы карагод». Дзейнічае краязнаўчы музей імя Яна Чэрскага.
Славутасці Гістарычная забудова (кан. XIX — пач. XX стст.: фрагменты) Школа яўрэйская (кан. XIX — пач. XX стст.)
Страчаная спадчына Касцёл Святога Юрыя і кляштар дамініканцаў (1749—1766) Царква Святых Барыса і Глеба (XIX ст.)
Памятныя мясціны Брацкая магіла —
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты Верхнядзвінскага раёна
Катэгорыя:Мястэчкі Полацкага ваяводства