Чарні́гаў () — горад на поўначы Украіны на рацэ Дзясна, адзін з найстарэйшых гарадоў Украіны (IX ст.). Цэнтр Чарнігаўскай вобласці. Насельніцтва складае каля 300 тыс. чал. (2024).

Назва Назва Чарнігаў найімаверней адыменнага (антрапанімічнага) паходжання.

Крыніцай тапоніма мог быць засведчаны на Падняпроўі антрапонім Чарніга (Чэрніга). У ім вылучаецца корань, роднасны слову чорны. Антрапанімічны пашыральнік -іг- таксама ў сучасных прозвішчах у рэгіёне тыпу Брыдзіга, Скаліга, Сувіга, Шэліга і пад.

Ад антрапоніма тапонім Чарнігаў утвораны так жа сама, як тапонімы Быхаў, Чэрыкаў і інш.

Геаграфія Чарнігаў знаходзіцца ў заходняй частцы Чарнігаўскай вобласці. Размешчаны ў Прыдняпроўскай нізіны, на правым беразе ракі Дзясна.

Клімат Горад знаходзіцца ў зоне, якая характарызуецца кантынентальным кліматам. Самы цёплы месяц — ліпень са сярэдняй тэмпературай 18,9 °C (66 °F). Самы халодны месяц — студзень, з сярэдняй тэмпературай −5,6 °C (22 °F).

Гісторыя У IX ст. — цэнтр севяран. Упершыню згадваецца ў летапісе пад 907 годам. 3 X стагоддзя ў складзе Кіеўскай Русі. У 1024—1036 і 1054—1239 гадах эканамічны і палітычны цэнтр Чарнігаўскага княства. У 1239 годзе разбураны мангола-татарскімі войскамі Батыя. 3 2-й пал. XIV ст. ў складзе ВКЛ. У выніку вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1500—1503 гадоў разам з Чарнігава-Северскай зямлёй адышоў да Расійскай дзяржавы. Паводле Дэулінскага перамір’я 1618 года ў складзе Рэчы Паспалітай, у 1623 годзе атрымаў магдэбургскае права. Летам 1648 года горад захоплены паўстанцамі, цэнтр Чарнігаўскага казацкага палка. Паводле Андросаўскага перамір’я 1667 у складзе Расійскай дзяржавы. 3 1679 у Чарнігаве дзейнічала друкарня, з 1700 года — калегіум. 3 1782 года — цэнтр Чарнігаўскага намесніцтва, з 1797 года — Маларасійскай, з 1802 года — Чарнігаўскай губерні. Акупіраваны германскімі войскамі (сакавік 1918 — студзень 1919), арміяй Дзянікіна (кастрычнік—лістапад 1919). 3 1925 года - цэнтр акругі, з 1932 года — вобласці. У Другую сусветную вайну акупаваны (1941) нацысцкай Германіяй, заняты Чырвонай Арміяй у выніку Чарнігаўска-Прыпяцкай аперацыі 1943 года.

Станам на сярэдзіну ліпеня 2022 года, адзін з найбольш разбураных гарадоў Украіны пасля падчас ўварвання Расіі ва Украіну, шэраг яшчэ больш разбураных населеных пунктаў знаходзіцца на ўсходзе Украіны.

Насельніцтва

Колькасць Насельніцтва (асоб) 1897 1926 1939 1959 1970 1979 1989 2001 2017201827 71634 35968 59789 585158 873238 141296 347304 994291 641289 400

Мова Насельніцтва па роднай мове (2001) украінская мова руская беларуская74,01 %24,50 %0,29 %

Прамысловасць Лёгкая прамысловасць (шарсцяная, абутковая, швейная), харчовая (мясная, малочная, кандытарская), машынабудаванне і металаапрацоўка, хімічная, паліграфічная, дрэваапрацоўчая прамысловасць, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.

Транспарт Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на р. Дзясна. У горадзе дзейнічае тралейбусная сетка.

Культура, адукацыя 2 тэатры, у т.л. драматычны. Музеі: гістарычны, мастацкі, народнага дэкаратыўнага мастацтва, М. М. Кацюбінскага.

Нацыянальны ўніверсітэт «Чарнігаўскі калегіум» імя Т. Р. Шаўчэнкі Нацыянальны ўніверсітэт «Чарнігаўская політэхніка»

Выдатныя мясціны Архітэктурна-гістарычны запаведнік: Чарнігаўскі Спаса-Праабражэнскі сабор, Барысаглебскі (XII ст.) сабор; Пятніцкая царква (XII—XIII ст.); ансамблі Ялецкага (XVII ст.; з Успенскім саборам, XII ст.) і Троіцкага (XVII—XVIII ст.) манастыроў.

Вядомыя асобы

Дзяніс Уладзіміравіч Скепскі Ігар Іванавіч Краўчанка (нар. 1970) — беларускі палітык. Віталь Іванавіч Секун (1935—2004) — вучоны, псіхолаг і сацыёлаг, доктар псіхалагічных навук.

Галерэя

Крыніцы

Спасылкі Чарнігаў — старажытны горад на Дзясне ў Юркавым куточку Гарадскі даведнік і анлайн карта Чарнігава

Катэгорыя:Гарады Чарнігаўскай вобласці