Сальвадор Альендэ () (26 чэрвеня 1908 — 11 верасня 1973) — чылійскі палітык, прэзідэнт Чылі (1970—1973). Быў змешчаны з пасады ў выніку ваеннага перавароту ў 1973 годзе, пасля чаго, паводле версіі ўрада Піначэта, скончыў жыццё самагубствам. Паводле іншых версій, быў застрэлены. thumb|200px|left|Сальвадор Альендэ

Сальвадор Альендэ нарадзіўся ў 1908 годзе ў Вальпараіса. Палітычную актыўнасць Альендэ пачаў выказваць у 1920-х гадах, будучы студэнтам медыцынскага факультэта. Ён удзельнічаў у пратэстах супраць дыктатуры Карласа Ібаньеса дэль Кампа і быў абраны намеснікам прэзідэнта Федэрацыі чылійскіх студэнтаў.

Памёр у афіцыйнай рэзідэнцыі прэзідэнта Чылі. Быў пахаваны ў Вінья-дэль-Мар, у жніўні 1990 года перапахаваны на цэнтральных могілках Сант’яга.

Крыніцы

Спасылкі

Family information from official site Pinera J. «A House Divided. How Allende Destroyed Democracy in Chile». «Society», September/October 2005, Vol.42, No 6. Pinera J. «Una Casa Dividida. Cómo el gobierno de Allende destruyó la democracia en Chile» Спробы пабудовы сацыялістычнай эканомікі ў Чылі прэзідэнтам Сальвадорам Альендэ (1970—1973) Чылі: Альендэ, Піначэт, Хара і іншыя

Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Прэзідэнты Чылі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Чылі Катэгорыя:Сацыялісты Чылі Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Чылі Катэгорыя:Марксісты Катэгорыя:Міністры аховы здароўя Чылі Катэгорыя:Масоны Катэгорыя:Палітыкі-самазабойцы Катэгорыя:Застрэліліся Альендэ, Сальвадор Альендэ, Сальвадор