Чабо́рНапісанне Чабор ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 17. — Мн., 2002. — С. 201. (Thýmus) — род кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Батанічнае апісанне Шматгадовыя расліны, нізкія кусцікі і паўкусцікі з паўзучымі прыўзнятымі дравяністымі сцёбламі. Лісце скпраціўнае, простае, суцэльнае, сядзячае або з кароткімі чаранкамі, раснічастае, з кропкавымі залозкамі. Кветкі дробныя, у кальчаках або коласападобных перарывістых суквеццях. Чашачка двухгубая. Тычынак 4. Плод — чатырохарэшак.

Расліна вельмі духмяная, з рэзкім цёплым водарам, абумоўленым ў асноўным фенольнымі лятучымі духмянымі рэчывамі — тымол і карвакрол.

Арэал Расліны роду распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі. На тэрыторыі Беларусі 3 віды: , , і .

Класіфікацыя

Таксанамія

Віды Каля 150 (паводле іншых звестак каля 400) відаў.

У 2002 годзе група батанікаў дала новую класіфікацыю роду Чабор. Згодна іх даследаванням, род налічвае 214 відаў, разнесеных па васьмі секцыям.

Некаторыя віды:

Віды з невызначаным сістэматычным становішчам:

 — гібрыд Thymus pulegioides і Thymus vulgaris

Наибольш распаўсюджаны  — на светлых месцах у лясной зоне па сухіх пясчаных местах, хваёвых барах; і  — у лесастэпавай і стэпавых зонах па склонах, узлесках і палянах.

Паводле The Plant List (2013 год)Спіс відаў роду Чабор на сайце The Plant List, род складаецца з 315 відаў.

Гаспадарчае значэнне Лекавыя, дубільныя, меданосныя і эфіраалейныя расліны. Лісце выкарыстоўваюцца ў якасці прыправы.

Літаратура  — С. 307.

Спасылкі