Бра́ткі (Viola tricolor) — адна- і двухгадовая травяністая расліна сямейства фіялкавых.

Назва

Народныя назвы: фіялка трохколерная, братачкі, брат з сястрою, браткіFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927, трава трыцветная Ботанический словарь, Спб, 1878, анюціны глазкі, , фіялка, браткі лясныя, іван-ды-мар’я, трайцвет, брат з сястрой, брат і сястра, браткі-махвіцы, залатуха, крупенька, махвіцыВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927 Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., званочкі.

Батанічнае апісанне

Вышыня 10—12 см, з некалькімі сцябламі. Прыкаранёвае лісце круглавата-сэрцападобныя, сцябловае — ланцэтападобнае. Кветкі двухсіметрычныя, стракатыя, са шпоркай: верхнія пялёсткі фіялетавыя, ліловыя або сінія, бакавыя белавата-жоўтыя, ніжні пялёстак — серна-жоўты або фіялетавы. Плод — каробачка.

Арэал

Пашыраны ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я. Растуць на сухіх лугах, лясных палянах, каля дарог, у хмызняку, на палях як пустазелле. Цвітуць у красавіку — кастрычніку.

Класіфікацыя

Таксанамія

Значэнне

Лекавыя расліны. Родапачынальнікі садовых форм і сартоў.

Літаратура Браткі // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ, 1979.

Спасылкі Viola tricolor L. — Фиалка трехцветная, анютины глазки // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения

Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Фіялка Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны