Кукушылі (, , ) — горны хрыбет у Кітаі, у паўночнай частцы Тыбецкага нагор’я. Паўднёвая частка сістэмы Куньлунь.

Працягласць хрыбта складае каля 800 км. Вышыні павялічваюцца з усходу на захад, максімальная — 6615 м. Хрыбет складаецца з асобных, бязладна размешчаных масіваў са сплошчанымі вяршынямі, пакрытымі каменнымі разваламі. Найбольш высокія масівы пакрытыя ледавікамі. Падножжа спадзіста спускаецца да высокіх (4500-5000 м) раўнінаў са шматлікімі азёрамі. Асноўны тып ландшафту — высакагорная халодная пустэльня.

Літаратура

Катэгорыя:Горныя хрыбты Кітая