Юрый Дзмітрыевіч Куклачоў (нарадзіўся 12 красавіка 1949) — савецкі, расійскі клоун. Народны артыст РСФСР (1979). Набыў славу, першым у СССР заняўшыся цыркавой працай з коткамі. Стваральнік і кіраўнік Тэатра котак («Коткіна хата», з 1990).

У апошнія гады акрамя самога Юрыя выступае яго сын - Дзмітрый Куклачоў. Спектаклі апошняга адрозніваюцца тым, што ўсе трукі ў іх робяцца на працягу выразнага скразнога сюжэту.

Літаратура Куклачоў Юрый Дзмітрыевіч // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 8. Мінск, 1999. С. 568

Спасылкі Тэатр кошак Біяграфія Ю. Д. Куклачова Інтэрв'ю часопісу Rolling Stone

Катэгорыя:Клоуны Катэгорыя:Цыркавыя артысты Расіі Катэгорыя:Дрэсіроўшчыкі Катэгорыя:Цыркавыя дынастыі