Чы́каўка (, ) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Лапаціцкага сельсавета.

Назва Паводле падання, быццам Пётр I згубіў тут (або ў суседняй Пацяраеўцы) гадзіннік, які знайшоў селянін і не змог яго схаваць з-за гучання цікання: «чык-чык-чык»Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Mінск, БелTa, 1999, с.585.

Гісторыя У гістарычных крыніцах вёска згадваецца ў 1675 годзе Прапойскім старостве, мела 7 дымоў. У 1750 8 дымоў, млын.

Паводле рэвізіі 1772 года, 116 жыхароў (беглых 1 чал.). У 1835 уладанне памешчыцы Цеханавецкай. У 1865 годзе ў складзе Пацяраеўскай воласці Быхаўскага павету Магілёўскай губерніНГАБ у Мінску, ф. 2001, воп. 2, спр. 151.

Насельніцтва 2011 год — 6 чалавек 1926 год — 312 чалавек

Спасылкі

Катэгорыя:Лапаціцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна