Гамельн () — горад у Германіі, у зямлі Ніжняя Саксонія.

Уваходзіць у склад раёна Гамельн-Пірмонт. Насельніцтва складае 57 771 чалавек (на 31 снежня 2010 года). Займае плошчу 102,30 км². Афіцыйны код — 3 2 52006.

Горад падзяляецца на 13 гарадскіх раёнаў.

У гісторыі горада ёсць дзіўнае супадзенне. Сярэднявечная гісторыя пра Крысалова алегарычна паўтарылася ў гісторыі вынаходніцтва марфіну. Фрыдрых Серцюрнер, які сінтэзаваў марфін, адкрыў у 1822 годзе ў Гамельне аптэку і прадаваў яго да самай сваёй смерці. А сінтэзаваны ў далейшым з марфіну гераін прадаваўся першапачаткова як дзіцячыя лекі ад кашлю.

Фатаграфіі

Спасылкі Афіцыйная старонка

Катэгорыя:Гарады Ніжняй Саксоніі Катэгорыя:Ганза