Валянціна Анатольеўна Цяплова; () — беларускі гісторык, педагог. Кандыдат гістарычных навук (1966), прафесар царкоўнай гісторыі Мінскай духоўнай сэмінарыі і духоўнай акадэміі(2000).

Біяграфія Нарадзілася ў горадзе Горкі (цяпер — Ніжні Ноўгарад), РСФСР. Скончыла па спецыяльнасці «Гісторыя» гісторыка-філалагічны факультэт Горкаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1962). У 1966 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю («Грамадска-палітычныя погляды і палітычная дзейнасць І. І. Мартынава ў канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзя»).

Выкладала ў Горкаўскім дзяржаўным універсітэце. З 1975 года — дацэнт. З 1976 года — у Беларускім дзяржаўным універсітэце. З 2000 года — прафесар кафедры царкоўнай гісторыі Мінскай духоўнай акадэміі. Таксама выкладае ў Мінскай духоўнай семінарыі.

Навуковая дзейнасць Займаецца даследаваннем пытанняў палітычнай і царкоўнай гісторыі Усходняй Еўропы. Апублікавана больш за сто навуковых і вучэбна-метадычных прац. З’яўляецца складальнікам зборніка «Унія ў дакументах» (Мінск, 1997). Супрацоўнічае ў якасці аўтара з «Праваслаўнай Энцыклапедыяй» (Масква).

Узнагароды Узнагароджана ордэнам святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі III ступені Рускай праваслаўнай царквы; ордэнам Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай, ордэнам святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай (2018), медалём ордэна свяціцеля Кірылы Тураўскага Беларускай праваслаўнай царквы.

Узнагароджвалася Ганаровай Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Ганаровай Граматай Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, а таксама Дыпломам і Каляднай прэміяй «Хрысціянскія традыцыі ў культуры і адукацыі» Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Хрысціянскі Адукацыйны Цэнтр імя Св. Мяфодзія і Кірыла».

Літаратура Цяплова Валянціна Анатольеўна// Корзенко Г. В. Историки Беларуси в начале ХXI столетия: биобиблиографический справочник. — Мн.: Беларуская навука, 2007. — С. 415—416.

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі III ступені