British Airways plc (вымаўляецца Брытыш Эйруэйз, , ) — найбуйнейшая авіякампанія і нацыянальны авіяперавозчык Вялікабрытаніі, адна з найбуйнейшых у Еўропе. Асноўныя перасадачныя вузлы — Хітрау і Гатвік. «British Airways» мае ліцэнзію тыпу А, гэта значыць мае права на перавозкі пасажыраў, грузаў і пошты на самалётах з 20 і больш пасажырскімі крэсламіDescription of UK Civil Aviation Authority Type A Operating Licence. «British Airways» — член авіяцыйнага альянсу «Oneworld».
8 красавіка 2010 года «British Airways» абвясціла пра зліццё з «Iberia Group» у «International Airlines Group».
Фінансавыя паказчыкі + Фінансавыя паказчыкі «Брытыш Эйрвейз» Канец фінансавага года ПасажырапатокBA Shares British Airways shareholder 'Reports & Accounts' Archive Абарот (£m) Прыбытак/Страты да падаткаў (£m) Чысты прыбытак/страты (£m) Базавая EPS (p) 31 сакавіка 2009 33,117,000 8,992 401 358 32.6 31 сакавіка 2008 33,161,000 8,753 883 696 59.0 31 сакавіка 2007 33,068,000 8,492 611 438 25.5 31 сакавіка 2006 (пераацэньванне)* 32,432,000 8,213 616 464 40.4 31 сакавіка 2006 35,634,000 8,515 620 467 40.4 31 сакавіка 2005 35,717,000 7,772 513 392 35.2 31 сакавіка 2004 36,103,000 7,560 230 130 12.1 31 сакавіка 2003 38,019,000 7,688 135 72 6.7 31 сакавіка 2002 40,004,000 8,340 (200) (142) (13.2) 31 сакавіка 2001 36,221,000 9,278 150 114 10.5 31 сакавіка 2000 36,346,000 8,940 5 (21) (2.0) 31 сакавіка 1999 37,090,000 8,915 225 206 19.5 31 сакавіка 1998 34,377,000 8,642 580 460 44.7 31 сакавіка 1997 33,440,000 8,359 640 553 55.7 31 сакавіка 1996 32,272,000 7,760 585 473 49.4 * Пераацэньванне з улікам продажу «БЭ Канэкт».
Выручка кампаніі за 2008—2009 фінансавы год — £8,99 млрд (€10,31 млрд), павялічылася на 2,7 % у параўнанні з 2007—2008 — £8,76 млрд (€10,04 млрд). Аперацыйныя страты — £220 млн (€252 млн), у 2007—2008 страты — £878 млн (€1,01 млрд). Чыстыя страты — £358 млн (€410 млн) супраць чыстага прыбытку ў £726 млн (€832 млн) у 2007—2008 годзеЧыстыя страты British Airways за 2008—2009 фінансавы год склалі 410 млн еўра.
Катастрофы 10 верасня 1976 «Трыдэнт-3B» «Брытыш Эйрвейз» рэйс 476, які накіроўваўся з Хітрау ў Стамбул, сутыкнуўся ў паветры з DC-9 авіякампаніі «Інекс Адрыа» каля Заграба, СФРЮ. Усё 54 пасажыраў і 9 членаў экіпажа самалёта загінулі.
Цікавыя факты Англіканская царква валодае часткай акцый авіякампаніі British AirwaysLenta.ru: У свеце: Англіканская царква «перагледзіць» адносіны з British Airways.
The Beatles згадвае BOAC у песні «Back In USSR» («Flew in from Miami Beach BOAC Didn’t get to bed last night»).
Спасылкі
Афіцыйны вэб-сайт Routemap Узрост флоту
Катэгорыя:Авіякампаніі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Кампаніі, заснаваныя ў 1974 годзе