Цімафей Мікалаевіч Сярге́йчык (, вёска Заполле, Глускі раён, Магілёўская вобласць — ) — беларускі тэатральны акцёр і рэжысёр. Народны артыст БССР (1944). Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1946).
Біяграфія Ц. М. Сяргейчык нарадзіўся 26 чэрвеня (8 ліпеня) 1899 года ў вёсцы Заполле (цяпер Глускага раёна Магілёўскай вобласці) у беднай сялянскай сям’і.
У 1919 годзе ўступіў у РСЧА, удзельнічаў у працы чырвонаармейскай мастацкай самадзейнасці (1919—1923).
У 1926 годзе скончыў Беларускую мастацкую студыю пры МХАТ, стаў працаваць у Віцебскім драматычным тэатры імя Якуба Коласа.
Аўтар кнігі ўспамінаў «Нататкі акцёра» (1966).
Ц. М. Сяргейчык памёр 27 мая 1977 года. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
Ролі ў тэатры «Несцерка» В. Вольскага — Самахвальскі «Вайна вайне» Я. Коласа — дзед Мікіта «У пушчах Палесся» Я. Коласа — Саўка Мільгун «Ірынка» К. Чорнага — Мікіта Міхалковіч «Людзі і д’яблы» К. Крапівы — Барута «Рэвізор» М. Гогаля — Восіп «Тры сястры» А. Чэхава — Фёдар Ільіч Кулыгін «Каварства і любоў» Ф. Шылера — Мілер «Разлом» Б. А. Лаўранёва — Яўген Іванавіч Берсенеў «Любоў яравая» К. А. Трэнёва — прафесар Максім Гарнастаеў «На Дне» М. Горкага — Лука
Рэжысёрскія працы «Пінская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча (1928) «Дзеці Ванюшына» С. Найдзёнава (1938 «Ірынка», «Блудны сын» Э. Ранета (1958)
Зноскі
Літаратура
Люд. Ш. Серге́йчик Тимофей Николаевич // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 4: Нежин — Сярев. — М., 1965. — Стб. 916. — 1152 стб. с илл., 6 л. илл. — 40 500 экз.
Спасылкі Цімох Сяргейчык — выдатны дзеяч коласаўскай сцэны // Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа
Катэгорыя:Акцёры СССР Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры СССР Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Глускім раёне