Эльза Марантэ ( ; ,  — , ) — італьянская пісьменніца.

Біяграфія Незаконная дачка настаўніцы яўрэйскага паходжання, пасля ўдачарылі. З 1933 года пачала публікаваць у часопісах прозу для дзяцей.

У 1936 годзе пазнаёмілася з Альберта Маравія, у 1941-м выйшла за яго замуж (разышліся ў 1961-м). На час вайны пераехала з Рыма ў невялікае мястэчка Фондзі, непадалёк ад Касіна. Перакладала прозу Кэтрын Мэнсфілд. У 1983 годзе зрабіла спробу самагубства. Памерла ад наступстваў хірургічнай аперацыі пасля перанесенага шырокага інфаркту.

Творчасць і прызнанне З напісанага Моранте найбольш вядомы раман аб Другой сусветнай вайне «Гісторыя» (1974), па ім зняты тэлевізійны фільм Луіджы Каменчыні (1989, у галоўнай ролі Клаўдзія Кардынале). На вершы Марантэ пісалі музыку Ханс Вернер Хенцэ, Франка Данатоні і іншыя кампазітары.

Творы Il gioco segreto (1941, апавяданні для дзяцей) La bellissime avventure di Cateri Dalla Trecciolina (1942, апавяданні для дзяцей) Menzogna e sortilegio (1948, раман, прэмія Віярэджа) L'isola di Arturo (1957, раман, прэмія Стрэга) Alibi (1958, вершы) Lo scialle andaluso (1963) Il mondo salvato dai ragazzini (1968, апавяданні для дзяцей) La Storia (1974, раман) Aracoeli (1982, раман, прэмія Медычы)

Літаратура Марантэ Эльза // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. Мінск, 2000. С. 105 Sgorlon С. Invito alla lettura di Elsa Morante. Milano: Mursia, 1972 Bria C. Elsa Morante. Roma: Editrice Ciranna, 1976 Venturi G. Elsa Morante. Firenze: La Nuova Italia, 1977 Ravanello D. Scrittura e follia nei romanzi di Elsa Morante. Venezia: Marsilio, 1980 Agamben G. Per Elsa Morante. Milano: Linea d'ombra, 1993. Zlobnicki Kalay G. The theme of childhood in Elsa Morante. University: Romance Monographs, 1996 Caspar M.-H. Elsa Morante. Paris: Université de Paris X-Nanterre, 2000 Lucamante S., Wood Sh. Under Arturo's star: the cultural legacies of Elsa Morante. West Lafayette: Purdue UP, 2006 Rosa G. Cattedrali di carta. Milano: Net, 2006. Siddell F. Death or deception: sense of place in Buzzati and Morante. Leicester: Troubador, 2006

Спасылкі

http://www.kirjasto.sci.fi/emorante.htm

Катэгорыя:Пісьменнікі Італіі Катэгорыя:Паэты Італіі