Ві́цебскі павет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Пскоўскай і Полацкай губерняў, Полацкага намесніцтва, Беларускай і Віцебскай губерняў і БССР, існавала ў 1772—1924. Знаходзіўся на паўднёвым усходзе Віцебскай губерні. Цэнтр — Віцебск.
Гісторыя Віцебскі павет у складзе Пскоўскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1772 г. пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1776 г. павет быў перададзены ў Полацкую губерню (з 1778 г. — намесніцтва). У 1796 г. павет адышоў да Беларускай губерні, а ў 1802 г. — да Віцебскай.
У сакавіку 1924 г. у сувязі са скасаваннем Віцебскай губерні павет быў перададзены ў прамое падпарадкаванне Беларускай ССР і ў ліпені таго ж года скасаваны.
Насельніцтва Па дадзеных перапісу 1897 ў павеце пражывала 177,4 тыс. чал.Даныя агульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі на «Демоскоп Weekly» У тым ліку беларусаў — 51,1 %; яўрэяў — 22,3 %; рускіх — 20,1 %; палякаў — 3,2 %; латышоў — 2,2 %. У павятовым горадзе Віцебску пражывала 65 871 чал., у заштатным Суражы — 2 731 чал.
Адміністрацыйны падзел У 1866 г. павет падзяляўся на 15 валасцей Віцебскі павет на Radzima.net: Бабініцкая Веляшковіцкая Вымнянская Вярхоўская Жарэбыцкая Каралёўская Курынская Лескавіцкая Лосвідская Мішкаўская Старасельская Сялюцкая Храпавіцкая Шчэрбінская Янавіцкая Ураднікі павета Віцебскія павятовыя маршалкі
Спасылкі Старыя карты Віцебскага павета на сайце «Литера Ру» Віцебскі павет на сайце Radzima.net Праваслаўныя цэрквы Віцебскага павета на сайце Згуртавання беларускай шляхты Рымска-Каталіцкія касцёлы Віцебскага павета на сайце Згуртавання беларускай шляхты
Катэгорыя:Паветы Полацкай губерні Катэгорыя:Паветы Віцебскай губерні