Юлія Францаўна Зарэцкая (нар. , в. Дунілавічы ) — празаік, публіцыст, сатырык.
Біяграфія Скончыла БДПУ імя М. Танка з адзнакай. Працавала рэдактарам, потым загадчыкам аддзела фельетонаў і пісьмаў часопіса «Вожык», намеснікам галоўнага рэдактара, з 2009(?) — галоўны рэдактар альманаха «Вожык». Член Саюза журналістаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Беларусі, дзе в.а. сакратара секцыі сатыры і гумару.
Творчасць Аўтар зборніка сатырычных і гумарыстычных твораў (апавяданняў, п'ес, гумарэсак, замалёвак з натуры). Друкавалася ў часопісах «Вожык», «Маладосць», газетах «Чырвоная змена», «ЛіМ», «Звязда», «Настаўніцкая газета» і інш.
Бібліяграфія Шчаслівыя людзі. — Мн., 2011. Суседзі. — Мн., 2013.Сліва М. «Суседзі» Юліі Зарэцкай — oo-spb.by, 29.11.2013
Літаратура Маладосць. № 3 (676), 2010. — С. 47.
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дунілавічах Катэгорыя:Сатырыкі Беларусі Катэгорыя:Сатырыкі паводле алфавіта Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты Купідон»