Астро́ўна — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Тураўлянкі.

Плошча паверхні возера 1,92 км², даўжыня 3,41 км, найбольшая шырыня 0,92 км. Найбольшая глыбіня дасягае 9,2 м, сярэдняя складае 4,2 м.

Катлавіна Астроўна складанага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Вышыня схілаў катлавіны да 4 метраў. Берагавая лінія звілістая. Дно возера з водмелямі і ўпадзінамі. Літаральная зона з глыбінямі да 2 метраў займае каля 19% плошчы дна, выслана пяском. Глыбей залягаюць гліністый іл і краменязёмісты сапрапель. На возеры 5 астравоў агульнай плошчай 15 га.

Возера Астроўна праточнае, эўтрофнае. Упадаюць ручаі, ручай з возера Чаросна, выцякае рака Дзіва. Зарастае каля 30% плошчы дна возера.

Паблізу паўднёвага берага возера праходзіць аўтамабільная дарога .

Гл. таксама Азёры Беларусі

Літаратура

Спасылкі Возера Астроўна

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Лепельскага раёна