Харунжы (харужы) вялікі літоўскі — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім. Спачатку меў назву земскага, потым вялікага. У сталай форме з'явіўся ў часы вялікага князя Аляксандра (канец XV стагоддзя). Паступова пасада стала толькі намінальнай.
Насіў харугву ВКЛ пры князю падчас найважнейшых ганаровых мерапрыемстваў — каранацыі, пахавання, узнагароджвання і гэтак далей. Адказваў за захаванне дзяржаўнага сцяга. Таксама вёў улік ваеннаабавязаных і мабілізацыю. Стаяў зазвычай справа ад вялікага князя. Адначасова іншых пасад не займаў.
Харунжымі вялікімі літоўскімі былі:
Іван Львовіч Глінскі (1501; харужы земскі) Мікалай Юндзіловіч (1509—1511; харужы земскі) Добак Скіландовіч (1514—1522) Сымон Скіндэр (1523; харужы земскі) Войцех Нарбутовіч (1529—1540; харужы земскі) Мікалай Івашкавіч Трацьяк (1546; харужы земскі) Шчасны Герцык (1557—1563; харужы земскі) Богуш Міцута (1567—1592; харужы земскі) Андрэй Іванавіч Валовіч (10.5.1592 — 1610) Крыштаф Хадкевіч (1610 — 14.3.1623) Самуэль Пац (5.5.1623 — 8.1.1627; харужы земскі) Мікалай Сапега (22.1.1627 — 1638) Багуслаў Радзівіл (1638 — 28.4.1646; 11.4.1644 намінаваны крайчым, а харужым «па ім» Міхал Караль Радзівіл, але князь Багуслаў крайчыства не прыняў, таму намінацыя князя Міхала была адменена і пасля ён стаў крайчым) Крыштаф Пац (4.1646 — 1656) Жыгімонт Адам Слушка (16.8.1656 — 1674) Юзаф Багуслаў Слушка (1675—1683) Крыштаф Белазор (1683—1687) Рыгор Агінскі (22.4.1687 — 14.7.1698) Юзаф Чартарыйскі (14.7.1698 — 1.8.1750) Геранім Фларыян Радзівіл (25.8.1750 — 17.5.1760) Станіслаў Фердынанд Жавускі (30.5.1760 — 1782) Станіслаў Солтан (11.6.1782 — 24.12.1790) Тамаш Ваўжэцкі (3.1.1791 — 1791) Францішак Уладзіслаў Чарнецкі (15.11.1791 —)
Гл. таксама Харунжы надворны літоўскі
Літаратура
Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885. Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.
* Катэгорыя:Цэнтральныя ўрады Вялікага Княства Літоўскага