Афінская школа () — фрэска працы Рафаэля ў станцы дэла Сеньятура Ватыканскага палаца.

Гісторыя У 1508 годзе па даручэнні Папы Юлія II Рафаэль распісвае станцы (парадныя залы) Ватыканскага палаца. Станца дэла Сеньятура была першай са станцаў, распісаных Рафаэлем (1508—1511 гг.). Яго фрэскі — гэта алегарычныя выявы чалавечай дзейнасці: «Афінская школа» — філасофія, «Дыспут» — багаслоўе, «Мудрасць, умеранасць і сіла» — правасуддзе, «Парнас» — паэзія. У сваіх чатырох вялікіх кампазіцыях Рафаэль паказаў чатыры падмурка, на якіх, па яго перакананні, павінна будавацца чалавечае грамадства: розум (філасофія, навука), дабрыня і каханне (рэлігія), прыгажосць (мастацтва), справядлівасць (правасуддзе). Фрэска «Афінская школа» па праве прызнаецца адным з лепшых твораў не толькі Рафаэля, але і рэнесанснага мастацтва ў цэлым.

Спіс персанажаўThe School of Athens, «Who is Who?», Michael Lahanas, mlahanas.de thumb|center|580px Зянон з Кітыёна ці Зянон Элейскі Эпікур Фрыдэрыка II, герцаг Мантуі Аницый Манлій Торкват Северын Баэцый ці Анаксімандр ці Эмпедокл Акраганцкі Авероэс Піфагор Алківіяд ці Аляксандр Македонскі Антысфен ці Ксенафонт Гіпатыя (умілаваная Рафаэля, Маргерыта) Эсхін Парменід Сакрат Геракліт Эфескі (Мікеланджэла) Платон (Леанарда да Вінчы) Арыстоцель (трымальны Нікамахаву этыку) Дыяген Плацін Еўклід ці Архімед з вучнямі Страбон ці Заратустра Клаўдзій Пталамей Пратаген (R) Апелес (Рафаэль)

Фрагменты

Гл. таксама Станцы Рафаэля

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Карціны Рафаэля Катэгорыя:Фрэскі 1511 года Катэгорыя:Фрэскі паводле алфавіта