Сяргей Фаміч Пшонны ( — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, афіцэр разведкі 227-га гвардзейскага стралковага палка 79-й гвардзейскай стралковай дывізіі (8-я гвардзейская армія, 1-ы Беларускі фронт), гвардыі старшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (24.03.1945).
С. М. Пшонны нарадзіўся ў вёсцы Кушняроўка (сучасны Чашніцкі раён Віцебскай вобласці).
У Чырвонай Арміі з 1941 года. У 1942 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. У час Вялікай Айчыннай вайны з 1941 г. прымаў удзел у баявых дзеянняхБиографический справочник. Т. 5. Мн.: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. С. 29..
Узвод разведчыкаў пад камандаваннем старшага лейтэнанта С. М. Пшоннага вызначыўся 2 жніўня 1944 г. пры фарсіраванні ракі Вісла на поўдзень ад Варшавы. Байцы ўзвода знішчылі агнявыя кропкі праціўніка, разграмілі штаб зенітнага палка, захапілі ў палон яго афіцэраў з дакументамі і палкавым сцягам, садзейнічалі пераправе двух савецкіх палкоў.
З 1946 года маёр С. М. Пшонны ў запасе. Жыў у Днепрапятроўску.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» (№ 5954) Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені (1985) медалі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Маёры СССР