П’етра Перуджына (, даслоўна «Перуджыйскі», сапраўднае імя П’етра дзі Крыстафора Ванучы — Pietro di Cristoforo Vannucci; 1446—1524) — італьянскі жывапісец эпохі Адраджэння, прадстаўнік умбрыйскай школы.

Біяграфія Нарадзіўся ў мястэчку Чыта-дэла-П’евэ ў 35 км ад Перуджы. Пасля навучання ў мясцовага жывапісца ў 1470 прыехаў у Фларэнцыю і паступіў у майстэрню Андрэа Верок'ё.

У 1481 годзе, стаўшы ўжо вядомым майстрам, у ліку лепшых мастакоў Італіі запрошаны Папай Сікстам IV у Рым для ўдзелу ў працах над дэкарыраваннем Сіксцінскай капэлы.

Працаваў у шматлікіх гарадах Італіі, але больш усяго ў Перуджы, дзе ён быў главой вялікай майстэрні. У 80-90-х гадах XV стагоддзя Перуджына быў адным з самых услаўленых мастакоў Італіі. Самы ж знакаміты з яго вучняў — Рафаэль.

Лепшымі творамі Перуджына лічацца створаныя да 1500 года. Вылучаецца фрэска «Перадача ключоў св. Пятру», якая адрозніваецца складанасцю кампазіцыі. Адна з самых вядомых карцін — «Аплакванне Хрыста».

Перуджына памёр ад чумы ў Перуджы ў 1524 годзе. Пасля смерці свайго вучня Рафаэля Перуджына завяршыў няскончаныя ім фрэскі ў царкве Перуджы.

Творы фрэска «Перадача ключоў св. Пятру» ў Сіксцінскай капэле Ватыкана, 1481—1482; «Св. Себасцьян» «Аплакванне Хрыста», каля 1494-95, Галерэя Уфіцы, Фларэнцыя; фрэска «Распяцце» ў царкве Санта-Марыя Мадалена дэі Паці ў Фларэнцыі, 1496

Бібліяграфія Canuti F., Il Perugino, v. 1-2, Siena, 1931. Элиасберг Н. Пьетро Перуджино. М., Искусство, 1966

Галерэя

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Італіі