Карл Тэадор Вільгельм Веерштрас, або Карл Ваерштрас (; — ) — выдатны нямецкі матэматык, «бацька сучаснага аналізу».
Вымаўленне прозвішча па-беларуску Карл Ваерштрас быў немцам. Па-нямецку яго прозвішча вымаўлялася блізка да «Ваерштрас» ці «Вайэршрасс». Прычына гэтага ў тым, што спалучэнне літар «ei» у нямецкай мове пазначае спараны гук (дыфтонг), які гучыць прыблізна як «ай» (прыклады, — «Вайнахтэн» — , — «Айзэнбан» — ). Такім чынам, напісанне Карл Тэадор Вільхельм Ваерштрас лепш адлюстроўвае вымаўленне гэтага імені ў нямецкай мове.
Напісанне «Веерштрас» перайшло ў беларускую мову з расійскай пісьмовай традыцыі, дзе гэта імя перадаецца як . Такое напісанне ўзнікла, хутчэй за ўсё, прамой падстаноўкай кірылічных букваў замест лацінскіх літар. Пры гэтым, відавочна, не былі ўлічаны асаблівасці вымаўлення спалучэнняў літар.
Працы «Abhandlungen-1»// Math. Werke. Bd. 1 Berlin, 1894 «Abhandlungen-2»// Math. Werke. Bd. 2 Berlin, 1897 «Abhandlungen-3»// Math. Werke. Bd. 3 Berlin, 1915 «Vorl. ueber die Theorie der Abelschen Transcendenten»// Math. Werke. Bd. 4 Berlin, 1902 «Vorl. ueber Variationsrechnung»// Math. Werke. Bd. 6 Berlin, 1927 Digitalized versions of Weierstraß' original publications are freely available online from the library of the Berlin Brandenburgische Akademie der Wissenschaften.
Літаратура А. А. Гусак, Г. М. Гусак, А. А. Брычыкава Даведнік па вышэйшай матэматыцы» — Мн.: «ТетраСистемс», 2007. — С. 543.
Катэгорыя:Матэматыкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі Германіі Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Ганаровыя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены Прускай акадэміі навук Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Коплі Катэгорыя:Ганаровыя дактары