Галіна Іосіфаўна Марцінкевіч () — савецкі і беларускі вучоны-географ, доктар геаграфічных навук, прафесар кафедры геаэкалогіі геаграфічнага факультэта БДУ.

Біяграфія Нарадзілася 9 кастрычніка 1935 года ў горадзе Чэрвень Мінскай вобласці. У 1945 годзе з сям’ёй пераехала ў Брэст, дзе ў 1953 годзе скончыла сярэднюю школу з залатым медалём.

З 1953 па 1958 гады — студэнтка геаграфічнага факультэта БДУ. Завяршыўшы вучобу, атрымала дыплом з адзнакай і рэкамендацыю для паступлення ў аспірантуру.

З 1958 па 1960 гады — тэхнік-глебазнаўца і інжынер-глебазнаўца Інстытута глебазнаўства Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР.

З 1960 па 1963 гады — аспірантка кафедры фізічнай геаграфіі (пазней — кафедра фізічнай геаграфіі СССР) БДУ.

З 1963 года працавала ў БДУ асістэнтам, старэйшым выкладчыкам, дацэнтам, прафесарам. У 1966 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю, у 1970 годзе атрымала вучонае званне дацэнта, у 1992 годзе абараніла доктарскую дысертацыю, у 1994 годзе атрымала вучонае званне прафесара.

З 1995 года — член савета па абароне дысертацый пры БДУ, у 2001—2011 гадах — член савета па абароне дысертацый пры Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце.

Удзельнічала ў выкананні адукацыйных праектаў па міжнароднай праграме Tempus.

Памерла 14 красавіка 2026 годаМарцинкевич Галина Иосифовна.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць Навуковы працы па ландшафтазнаўстве, прыродакарыстанні і ахове навакольнага асяроддзя, экалагічнай адукацыі.

Аўтар 370 публікацый, у тым ліку 10 манаграфій, 8 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, каля 55 ландшафтных карт рознага маштабу, уключаючы ландшафтныя карты Беларусі для сярэдняй школы, 185 навуковых артыкулаў.

Узнагароды Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1996), нагрудны знак «Выдатнік адукацыі Беларусі» (2000) прэмія імя А. Н. Сеўчанкі БДУ (2003)https://www.bsu.by/ru/main.aspx?guid=13061, заслужаны работнік БДУ] (2010), падзяка рэктара БДУ (2015).

Выбраныя працы Марцинкевич Г. И. Ландшафтоведение Беларуси. Основные достижения и направления развития // Фокус, 2007. № 2. — С. 12-19. Martsinkevich Galina I. Classification of landscape diversity as a sourse of the qualitative and quantitative information/ The problems of landscape ecology. Vol. XX. Warszava, 2008. С. 35−43. Martsinkevich G., Pirozhnik I. Phisical — geographical subdivision of Belarus in decimal system / Znaczenie badan krajobrazovych dla zrownowazonego rozwoju. Warszawa. 2007. С. 361—369 Марцинкевич, Г. И. Антропогенная трансформация ландшафтов проблемных регионов Беларуси /Г. И. Марцинкевич, И. И. Счастная, Н. В. Гагина, В. А. Бакарасов, И. П. Усова //Природопользование. Вып. 18. 2010. — С. 55-63. Марцинкевич, Г. И. Функциональная типология и структура трансформированных ландшафтов Белорусского Полесья /Г. И. Марцинкевич, И. И. Счастная, И. П. Усова // Земля Беларуси, 2010. № 3. — С. 24-27; № 4. — С. 43-48. Марцинкевич Г. И., Счастная И. И. Современные ландшафты Белорусского Полесья: районирование, направления оптимизации // Вестник Белорусского государственного университета. Сер. 2, Химия. Биология. География. — 2011. — № 3. — С. 101—105. Марцинкевич, Г. И. Ландшафтно-экологические исследования Полесья как основа ландшафтного планирования /Г. И. Марцинкевич, И. И. Счастная // Почвенно-земельные ресурсы: оценка, устойчивое использование, геоинформационное обеспечение. Материалы Международной научно-практической конференции. Минск. 6-8 июня 2012 г. Минск: БГУ, 2012. С. 294—296. Galina Martsinkevich. Methodological approaches and results of complex and applied subdivision the territory of Belarus //The Problems of Landscape Ecology. Vol. XXX. Four dimensions of the landscape. Warsaw: Faculty of Geography and Regional Studies of the University of Warsaw, 2011. — С. 87-95. Марцинкевич, Г. И. Классификация и закономерности распространения современных ландшафтов Белорусского Полесья //Г. И. Марцинкевич, И. И. Счастная, А. А. Звозников. Материалы Международной научной конференции «Проблемы природопользования: итоги и перспективы». Минск, 21-23 ноября 2012. — С. 170—173. Марцинкевич Г. И., Счастная И. И., Чертко Н. К., Карпиченко А. А. Звозников А.А Оценка эколого-ландшафтных и техногенных ситуаций Белорусского Полесья /Вестник БГУ. Сер. 2. 2014. № 3. С. 86-91. Galina Martsinkevich, Aleksandr Vitchenko, Iryna Usava (2015). Landscape Science and Geoecology Education at the Universities in Belarus: History, Current Status and Future Development / 15th International Multidisciplinary Scientific Geoconference SGEM. Ecology, Economics, Education and Lagislation. Conference Proceedings. Volume III. Environmental Economics, Education and Accreditation in Geosciences. 18-24 June, 2015. Albena, Bulgaria. С. 951—958. DOI: 10.5593/sgem2015B53. Марцинкевич Г. И., Счастная И. И. Проблемы типологии городских поселений, классификации и оценки урболандшафтов / Вестн. БГУ. Сер. 2, 2016. № 3. С. 133—137.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Учёные Беларуси. Марцинкевич, Галина Иосифовна (доктор географических наук) Персанальная старонка на афіцыйным сайце БДУ

Катэгорыя:Географы Беларусі Катэгорыя:Эколагі Беларусі Катэгорыя:Дактары геаграфічных навук