Медзвядзёва. Сустракаецца таксама варыянт Мядзве́дзева (, ) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Патапаўскага сельсавета.

На ўсходзе і поўначы мяжуе з лесам.

Геаграфія

Размяшчэнне У 6 км на захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін - Гомель), 44 км ад Гомеля.

Транспартная сетка Побач аўтадарога Буда-Кашалёва - Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да цэнтра якой з паўночнага ўсходу далучаецца кароткая просталінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XX стагоддзя як паселішча ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. Найболей актыўная забудова даводзіцца на 1920-я гады. У 1930 годзе арганізаваны калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 17 жыхароў вёскі. У 1950-х гадах дзейнічала база Буда-Кашалёўскай МТС. У 1959 годзе ў складзе гаспадаркі Буда-Кашалёўскага аграрна-тэхнічнага каледжа (цэнтр - горад Буда-Кашалёва).

Насельніцтва

Колькасць 2004 год - 35 гаспадарак, 46 жыхароў.

Дынаміка 1959 год - 381 жыхар (паводле перапісу). 2004 год - 35 гаспадарак, 46 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Патапаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна