Міко́льск (, ) — былы пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Шырокаўскага сельсавета.

На поўначы і захадзе мяжуе з лесам.

Геаграфія

Размяшчэнне У 14 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 38 км ад Гомеля.

Гідраграфія На поўначы і захадзе праходзяць меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснаваны ў другой палове XIX стагоддзя. Па перапісу 1897 года — фальварак. У 1909 годзе 416 дзесяцін зямлі, у Кашалёўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1925 годзе пасёлкі Мікольск-I і Мікольск-II у Забалоцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 19 жыхароў вёскі. З 16 ліпеня 1954 года пасёлак у складзе Рагінскага сельсаветаРашэнні выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 6 і 20 лютага і 26 сакавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Іскра» (цэнтр — вёска Забалоцце). З 1964 года пасёлак у складзе Халоцкага сельсаветаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР ад 6 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 2 (1082)., з 18 студзеня 1965 года да 24 кастрычніка 2002 года — у складзе Забалоцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).Решение Гомельского облсовета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 179 «Об упразднении Бервеновского и Заболотского сельсоветов Буда-Кошелевского района и изменении границ Чеботовичского и Широковского сельсоветов Буда-Кошелевского района».

Скасаваны ў 2005 годзе.

Насельніцтва Колькасць 2004 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.

Дынаміка 1897 год — 1 двор, 12 жыхароў (паводле перапісу). 1925 год — Мікольск-I — 23 двары; Мікольск-II — 18 двароў. 1959 год — 226 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.

Літаратура

Спасылкі