Лі́пінічы (, ) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр Ліпініцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне За 14 км у напрамку на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 62 км ад Гомеля.

Гідраграфія Рака Гліна (прыток ракі Ліпа).

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Чачэрск — Буда-Кашалёва. Планіроўка складаецца з доўгай просталінейнай вуліцы з двума завулкамі, арыентаванай амаль мерыдыянальна і забудаванай з двух бакоў пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XV стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць. Згадваецца ў 1503, 1526—1527 гадах у матэрыялах пра канфлікты паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. У 1560 годзе згадваецца ў Актах Галоўнага Літоўскага трыбунала. У 1566 годзе зямлі Сарыбаўшчына, прыпісаныя да вёскі Ліпінічы, перададзены Б. Даніловічу. Па вопісе 1567 года маёнтак Ліпінічы павінен быў выдзяляць сваіх апалчэнцаў для фарміравання ўзброеных атрадаў ВКЛ. У 40-х гадах XVII стагоддзя згадана ў інвентары Гомельскага староства.

Пасля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі. З 1880 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: царкоўна-прыхадская школа, хлебазапасны магазін, карчма. У 1909 годзе — 497 дзесяцін зямлі, у Кашалёўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні.

Напачатку 1920-х гадоў для школы быў вылучана нацыяналізаваны будынак. Некаторы час пасля канчатка настаўніцкай семінарыі ў вясковай школе працаваў будучы народны пісьменнік і акадэмік Акадэміі навук БССР М. Ц. Лынькоў. Ён жа падчас акупацыі вёскі германскімі войскамі ў 1918 годзе быў адным з арганізатараў партызанскага атрада.

З 20 жніўня 1924 года цэнтр Ліпініцкага сельсавета Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскага, з 27 кастрычніка 1927 года Гомельскай акруг.

У 1929 годзе арганізаваны калгас «Перамога», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 8 двароў, 77 жыхароў вёскі загінулі на фронце. Вызвалена 28 лістапада 1943 года. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 303 жыхара вёскі і бліжэйшых населеных пунктаў. У памяць пра загінуўшых у цэнтры вёскі ўсталявана скульптура жанчыны з лаўровым вянком. У 1959 годзе цэнтр калгаса «Світанак». Размяшчаліся камбінат бытавога абслугоўвання, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, магазін.

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 68 гаспадарак, 179 жыхароў.

Дынаміка 1897 год — 67 двароў, 459 жыхароў (паводле перапісу). 1909 год — 70 двароў 517 жыхароў. 1925 год — 122 двары. 1940 год — 328 жыхароў. 1959 год — 412 жыхароў (паводле перапісу). 1999 год — 73 двары, 198 жыхароў — С. 276.. 2004 год — 68 гаспадарак, 179 жыхароў.

Памятныя мясціны Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.

Вядомыя выхадцы В. В. Крэпастноў — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.

Літаратура

— С. 276.

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Ліпініцкі сельсавет