Цёрн, сліва калючая, жасцёр, шыпшынаГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927, цярніна (Prúnus spinósa) — невялікі калючы куст; від роду сямейства .

Распаўсюджаны па ўсёй Еўропе, у Заходняй Азіі і Паўночнай Афрыцы. Вельмі зменлівы і стварае гібрыды з іншымі слівамі. Мяркуецца, што сумесь гэтага віду з стала продкам . Цёрн — расліна, якая выкарыстоўваецца ў фітатэрапіі, мае ядомыя плады, адыгрывае важную ролю для навакольнага асяроддзя, выкарыстоўваецца таксама ў біятэхнічных пасадках. Гэта меданос і крыніца цвёрдай драўніны, якая, асабліва раней, мела разнастайныя прымяненні. Утварае густыя, калючыя зараснікі, якія з’яўляюцца сховішчам для многіх відаў жывёл.

Этымалогія

Родавая навуковая назва Prunus выкарыстоўвалася ўжо ў антычнасці (напрыклад, Плініем Старэйшым) для апісання сліў. Відавая навуковая назва spinosa азначае «калючы» і паходзіць ад лацінскага слова spina (=шып, калючка).

Беларускае слова «цёрн» узыходзіць да («калючка»).

Батанічнае апісанне

Марфалогія

Галінасты куст вышынёй 3,5—4,5 м, радзей нізкарослае дрэўца не вышэй за 8 м, прычым па звестках некаторых аўтараў, высокія экзэмпляры гэта, верагодна, гібрыды з іншымі слівамі.

Парасткі

Мае шырокаяйкападобную крону, цёмна-шэрую кару і шмат калючак. Маладыя парасткі мякка апушаны, прычым апушэнне знікае з узростам. Аднагадовыя парасткі гладкія і карычневыя (з цяністага боку — аліўкава-зялёныя), больш старыя — цёмна-карычневыя і бліскучыя, са шматлікімі дробнымі светлымі кропкамі. Канцы кароткіх парасткаў ператвораныя ў моцныя і доўгія . Адгалінаванні другога шэрага разгорнутыя пад прамым або нават тупым вуглом. Вегетатыўныя пупышкі дробныя (да 2 мм), востраяйкападобныя, акружаныя шарападобнымі кветкавымі пупышкамі. Лускавінкі пупышак чырвона-карычневыя, звычайна раснічастыя або апушаныя. Пупышкі пасаджаныя па адной або па 2-3 побач (шэрагам), прычым, як правіла, крайнія — кветкавыя. Кара на старых ствалах — чорна-фіялетавая і злёгку парэпаная вузкімі палосамі.

Карані

Разрастаючыся і пашыраючыся пры дапамозе шматлікіх каранёвых атожылкаў, цёрн утварае густыя калючыя і цяжкапраходныя зараснікі.

Лісце

Лісце чаргова, расце на хвосціках даўжынёй 0,7-1,5 см (ад вяршыні часта чырвонага колеру), ля аснавання якіх знаходзяцца вузкія, пакрытыя валасінкамі прылісткі з залозавымі зубкамі на краі даўжынёй каля 5 мм. Ліставая пласцінка даўгаватая або даўгавата-зваротнаяйкападобная, зубчаста-пальчатая, цёмна-зялёная, матавая, скурыстая, даўжынёй ад 1,5 да 6,5 см (часцей ад 2 да 4 см) і шырынёй ад 1 да 2,8 см, ля аснавання клінаватая, гародчата-пільчатая, зубчыкі залозавыя.

Маладое лісце з абодвух бакоў апушанае, пазней зверху голае, матавае, з ніжняга боку злёгку апушана, у асноўным па жылках. Зверху цёмна-, знізу бледна-зялёнае.

Лісце вельмі зменлівае, нават у межах адной расліны — адрозніваецца лісце на кароткіх і доўгіх парастках і шыпах.

Кветкі

Кветкі адзіночныя, радзей па 2, зусім рэдка па 3-5, часцей за ўсё згрупаваны на канцах парасткаў, растуць на кароткіх голых кветаножках (5-8 мм даўжынёй). Кветкі дробныя, 1,2—1,8 см у дыяметры, раскрываюцца паасобку або парамі ранняй вясной, калі лісця яшчэ няма. ўвагнутае, выслана сакраторнай тканкай нектарніка, чашалісцікаў пяць, трохвугольна-яйкападобных, па краі раснічастых. Вяночак белы або зеленаваты, з пяццю доўгімі тупымі пялёсткамі 6-8 см даўжынёй. 20 тычынак завершаны на канцы жоўтымі або чырвонымі пыльнікамі, песцік адзін, нізкі і голы, завязь верхняя. Цвіценне вельмі багатае, у красавіку-маі.

Формула кветкі: .

Плады

Плады — сакавітыя аднанасенныя аднакасцянкі, падобныя на сліву, растуць на ўзнятых кароткіх хвосціках. Плады круглявыя або круглява-канічныя, дыяметрам ад 1 да 1,5 см (у падвідаў і гібрыдаў больш, да 3 см). Яны маюць чорна-сіні колер з шызым васковым налётам. Мякаць дрэнна аддзяляецца ад костачкі, мае зялёны колер і даўка-кіслы ці нават гаркаваты смак. Плады спеюць позна, у жніўні-верасні. Плоданасіць пачынае праз 2-3 гады.

Костачка пляскатая, яйкападобнай ці эліптычнай формы, маршчыністая, дасягае каля 1 см у даўжыню і 0,5 см у таўшчыню, яна пакрыта бародаўкамі і падоўжнымі рэбрамі.

Арэал

Месцапражыванне віду ўключае ў сябе шырокія вобласці Еўропы (без Ісландыі, паўночнай часткі Скандынаўскага Паўвострава і паўночнай Расіі), Малую Азію, раён Каўказа, Іран і паўночную Афрыку (у гарах Атлас). Ізаляваныя месцаабітанні ёсць у Ізраілі і ў раёне возера Балхаш. У цэнтральнай Еўропе з’явіўся, верагодна, каля 3000-2000 гадоў да н.э. — прынамсі з таго часу вядомы знаходкі насення ў шматлікіх раскопках эпохі неаліту.

Паўночная мяжа праходзіць ад 68°, на Скандынаўскім паўвостраве праз паўднёва-заходнюю Фінляндыю, праз паўднёвую частку Латвіі. У Беларусі праз Віцебскую вобласць. У Расіі праз Пскоўскую, Смаленскую, Маскоўскую, Уладзімірскую вобласці, паўднёвую частку Татарстана.

На тэрыторыі Беларусі адзіны дзікарослы від роду , трапляецца на палянах, узлесках і ярах, занесены ў Чырвоную кнігу.

У Польшчы гэта звычайны від практычна для ўсёй тэрыторыі. Радзей сустракаецца ў паўночна-заходняй і, яшчэ радзей, у паўночна-ўсходняй частках краіны. Акрамя таго, не расце на большых вышынях у гарах. У Татрах сустракаецца на вышынях да 1100 м н. у. м. (на ), у Яварніках дасягае каля 930 м н. у. м.

Далей на поўдні расце да субальпійскага пояса да 1500—1600 м н. у. м. (напрыклад, на Каўказе. У Крыму і на Каўказе сустракаецца да вышыні 1200—1600 метраў над узроўнем мора. Распаўсюджаны ў Закарпацці, Карпатах, Расточчы — Аполлі, а ў заходнім Палессі і паўночным Лесастэпе, Стэпе і Крыму замяняецца .

Расце звычайна густымі зараснікамі па ўзлесках, на лесасеках, у хмызняках, ярах (лагчынах), далінах рэк пераважна ў лесастэпе і ў кудзерках кустоў у стэпе.

Біялогія

Марозаўстойлівая, святлалюбная расліна.

Развіццё

. Цвіце вельмі багата, але кароткі час, у красавіку і маі (далей на поўдзень у сакавіку), перад з’яўленнем лісця. Кветкі духмяныя і выдзяляюць нектар. Прыцягваюць розных насякомых-апыляльнікаў, удзел якіх у апыленні вельмі важны (сітуацыя з абмежаваным доступам насякомых да кветак аказвае значны ўплыў на колькасць завязей і пладоў). Плады спеюць у верасні і доўга застаюцца на галінах.

Хімічны састаў

Плады цёрну ў свежым стане ўтрымліваюць да 30,1 % (у самой мякаці ўтрымліваецца да 83 % вады), 8,7-9,3 % вугляводаў (глюкоза і фруктоза, 0,73 % пекціну), 2,5-2,6 % арганічных кіслот (у тым ліку яблычнай), 2,4 % харчовых валокнаў, 1,5 % бялку, 1,0-1,3 % , акрамя гэтага флаваноіды (антацыяны і ), дубільныя рэчывы (1,7 %) і стэролы, а таксама выражаныя ў мг на 100 гр: 32 кальцыю, 25 фосфару, 1,9 жалеза.

Утрыманне вітаміну С каля 12-19 мг%. Энергетычная каштоўнасць 100 г — 54 ккал. З-за высокага ўтрымання кіслаты і дубільных рэчывоў плады могуць мець такі даўкі смак, што ў свежым стане будуць амаль неядомымі. Пасля прамаражвання пладоў, колькасць кіслот і дубільных рэчываў у іх значна памяншаецца, а глюкоза часткова раскладваецца ў фруктозу, што робіць іх саладзейшымі . Ядры таксама ўключаюць значныя колькасці алеяў. Кара і карані ўтрымліваюць дубільныя рэчывы i , а кара на старых парастках — таніны.

Таксічныя ўласцівасці

Насенне ўтрымлівае цыянагенныя гліказіды — , і . У невялікіх колькасцях гліказіды ёсць таксама ў кветках. У выніку ферментнага гідролізу з іх утвараецца моцна таксічная сінільная кіслата з , які мае характэрны пах марцыпанаў.

Сярод усіх слівавых, якія культывуюць у Цэнтральнай Еўропе, цёрн мае самае высокае ўтрыманне сінільнай кіслаты ў насенні, пачынаючы ад 3 да 6 %. Вядомыя выпадкі з’яўлення сімптомаў атручвання сінільнай кіслатой у свіней, якія з’ядалі насенне цёрну. У выпадку спажывання чалавекам сінільная кіслата можа прывесці да смерці ў дозе 1 мг на 1 кг масы цела.

Смяротная доза (LD50), разлічаная для мышэй, гэта 3,7 мг/кг. Смерць адбываецца ў выніку гіпаксіі з-за паралічу дыхання і энзіматычнага блоку.

Пагроза для здароўя людзей

Акрамя атрутнасці насення, апісанай вышэй, шыпы цёрну могуць наносіць балючыя траўмы паверхні цела. Доўгія (да 6 см) і тонкія іголкі глыбока пранікаюць у скуру і абломваюцца, пакідаюцы верхавінку ўнутры цела. Клінічнымі даследаваннямі пацверджана, што нават калі пацыенты сцвярджалі, што вынялі шып поўнасцю, яго фрагменты заставаліся ў тканках, вызываючы хранічныя запаленчыя станы, у тым ліку бурсіты. У такіх выпадках патрабуецца хірургічнае лячэнне, часам на дастаткова вялікай ранавай плошчы, таму што фрагменты могуць мігрыраваць у тканках. Асаблівыя цяжкасці ствараюць сітуацыі, калі людзі не памятаюць сам факт уколу шыпамі цёрну.

Генетыка Цёрн — гэта тэтраплоід (2n=4x). Стандартны гаплаідальны лік храмасом x=8, гаплаідальны лік храмасом n=16 (2n=32). Дыферэнцыянаванне гаплатыпу значна большае ў паўднёвай частцы арэала цёрну — што выразна паказвае на ўчасткі гэтага віду ў плейстацэне. Высокі у гэтага віду значна ўскладняе правядзенне з ім філагенетычных даследаванняў.

Экалогія

Месцапражыванні Цёрн непатрабавальная расліна, расце на самых розных глебах — пясчаных, гліністых і камяністых. Часам вырастае на грудах камянёў па ўскраінах палёў. Ён аддае перавагу вапнавым глебам і з’яўляецца індыкатарным відам. Цёрн вельмі ўстойлівы да засухі і марозу (адносіцца да 4 ). Высокія патрабаванні мае толькі да колькасці святла — аптымальна расце і багата пладаносіць пад прамымі сонечнымі прамянямі, аднак нядрэнна сябе адчувае і ў паўцені. У класіфікацыі раслінных згуртаванняў Цэнтральнай Еўропы з’яўляецца для класа (Cl.) Rhamno-Prunetea. Часам расце ў светлых лясах і зарасніках з удзелам дубоў і чарнаклёну. Расце на лясных узлесках і стварае зараснікі на палях. На закінутых пашах і землях сельскагаспадарчага прызначэння з’яўляецца адным з першых відаў-піянераў. У населеных пунктах, на ўзбочынах і схілах расце як сінантропны від. У адпаведных умовах — экспансійны від, часта ўтварае масівы, аднавідавыя . Зараснікі таксама з’яўляюцца ў месцах росту Степи в Польше? Они есть, но нуждаются в срочном спасении і на , выступаючы пагрозай іх існаванню. Таксама сустракаюцца ў запаведніках і скальнай расліннасці.

У выпадку выгарання ў час пажараў цярноўнік хутка аднаўляецца за кошт шматлікага галінавання каранёвых атожылкаў.

Міжвідавыя адносіны

За выключэннем выпадкаў, калі цярноўнік пашыраецца на далікатныя ксератэрмныя экасістэмы і акрайкі, сельскагаспадарчыя землі і таму падобнае, яго зараснікі каштоўныя для навакольнага асяроддзя, бо ўтвараюць непраходныя для чалавека і буйных жывёл абшары, якія становяцца домам і кармавой пляцоўкай для шматлікіх птушак і дробных жывёл. Фітацэнолагі лічаць цёрн характэрным відам для зараснікаў сінтаксону Władysław Matuszkiewicz: Przewodnik do oznaczania zbiorowisk roślinnych Polski. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2007. ISBN 978-83-01-14439-5..

У цёрне сярод іншых любяць гнездавацца , акрамя гэтага і . Плады адыгрываюць важную ролю ў рацыёне птушак, тым больш важна, што яны доўга даступныя. Імі жывяцца каля 20 відаў птушак. На калючках цёрну часта наколваюць дробных жывёл або насякомых, ствараючы такім чынам запасы на будучыню. Гэтая расліна таксама важны від для пражывання і харчавання вялікага спіса беспазваночных і грыбоў (віды, якія сваім існаваннем значна шкодзяць цёрну, пералічаны ў раздзеле Хваробы і шкоднікі). На лісці цёрну харчуюцца вусені каля 135 відаў матылькоў, прычым расліна мае выключна важнае значэнне для і , акрамя гэтага аб’ядаецца вусенямі , , , , . На лісці харчуюцца таксама лічынкі розных відаў перапончатакрылых і жукоў. У час цвіцення кветкі вабяць між іншых , , каля 20 відаў .

Таксанамія

Цёрн — гэта адзін з 12 відаў, якія ўключаны ў Prunus у падродзе Prunus роду сямейства . Найбольш цесна з ім звязаныя такія віды слівы, як , , , , , і гібрыдныя віды з той жа групы: і . Верагодна, цёрн узнік у выніку поліплаідызацыі дыплаідальнага таксона, які быў агульным продкам з .