Абі́давічы. Сустракаецца таксама варыянт Абі́даўка, ж. (, ) — аграгарадок у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Абідавіцкага сельсавета.
Побач вёскі цячэ рака Чарняўка і праходзіць магістраль , частка Еўрапейскага маршрута .
Назва Кніга "Памяць" падае паданне пра двух асілкаў на імя Абіда і Вязула. Вязула жыў на месцы Бязуевіч (цяпер Слаўгарадскі раён), а Абіда — на месцы Абідавіч. У братоў была адна сякера, якую яны перакідвалі адзін другому, каб насекці дроў. С. 565
З іншага боку, фіксавалася старое прозвішча Абідзь (Гарадзілава)https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QSQ-G9CT-363D?i=25&lang=ru, ёсць латышскае Abidshttps://uzvardi.lv/surname/797966.
Гісторыя Мясцовасць заселена са старажытнасці, за 3 км на паўднёвы захад ад Абідавіч знаходзяцца гарадзішчы зарубінецкай і калочынскай культур (II ст. да н.э. — III ст.).
Вядома прынамсі з XVI ст. У 1600 годзе сяло маёнтка Тайманава Рэчыцкага павета. 3 1742 года ў Быхаўскім графстве, з 1772 года — у Старабыхаўскім Быхаўскім павеце Магілёўскай губерні.
У 1880 годзе ў Абідавічах 790 жыхароў.
3 1924 года цэнтр сельсавета ў Журавіцкім раёне, з 1935 — у Доўскім (Журавіцкім), з 1956 — у Быхаўскім раёне. У 1969—883 жыхароў.
Інфраструктура Працуюць Абідавіцкая школа-сад, дзіцячая музычная школа, бібліятэка і крама.
СВК «Абідавічы» займаецца вырошчваннем бульбы, зернебабовых і мяса-малочнай жывёлагадоўляй.
Мемарыялы
Брацкая магіла 265 чалавек (№ 3375-201) — . У 1958 годзе ўсталяваны бетонны помнік-скульптура ваяра, аўтарства Л. А. Ждана.
Вядомыя асобы Юрый Уладзіміравіч Мянькоў — беларускі педагог і публіцыст
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Фота могілак на radzima.org Абідавіцкі абрыў з боку Новага Быхава
Катэгорыя:Абідавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Быхаўскага раёна