Эндру Лі Потс (, нар. 29 кастрычніка 1979, Брэдфард, Заходні Ёркшыр, Вялікабрытанія) — англійскі і .
Біяграфія Нарадзіўся 29 кастрычніка 1979 года ў Брэдфардзе, Заходні Ёркшыр, Вялікабрытанія. Бацьку клічуць Алан (нар. 1951), а маці Сьюзан. У яго ёсць старэйшая сястра, Сара-Джэйн Потс, таксама актрыса. Скончыў Школу выканальніцкіх мастацтваў Лідса і пачаў сваю кар’еру ў музычным тэатры, адначасна прымаючы ўдзелы ў тэлевізійных праектах і фільмах англійскага тэлебачання, такіх як «Children’s Ward», «Біццё сэрца», «Дэлзіл і Пэскаў», «Сакрэтныя матэрыялы Стрэйнджа», «Вайна Фойла», «Fat Friends», «Дохлая рыба», «Rose and Maloney» і «Тагерт».
Эндру Лі стаў вядомым пасля выхаду на экраны навукова-фантастычнага тэлесерыяла «Партал юрскага перыяду», у ролі Конара Тэмпла (былы студэнт Катэра, які стаў спецыялістам па даследаванню, тэхніцы і абсталяванню), яго партнёркай па пляцоўцы стала Ханна Спірыт, былая ўдзельніца моладзевай папулярнай групы «S Club 7», з якой Эндру Лі заручыўся ў 2008 годзе.
У 2009 годзе яго бацьку, Алану Потсу, які, па словах самога Эндру, стаў своеасаблівым правобразам жыццярадаснага Конара Тэмпла, быў пастаўлены дыягназ — неаперабельны рак. Эндру Лі, які здымаўся тады ў 3 сезоне «Партала юрскага перыяду», атрымаў спецыяльны дазвол ад кінакампаніі пакінуць здымачную пляцоўку ў любы момант, калі гэта спатрэбіццаАлан Поттс // HandreW .
Наступная праца, якая прыносіць Потсу ўжо шырэйшую вядомасць, — экранізацыя вядомай казкі Люіса Кэрала міні-серыял «Аліса ў краіне цудаў» (2009) рэжысёра і сцэнарыста Ніка Уілінга, у якім Эндру сыграў адну з галоўных роляў — Капялюшніка.
Усяго на рахунку маладога акцёра налічваецца больш 40 роляў.
У наш час жыве з Ханнай Спірыт у БрайтанеLife is a rollercoaster for Andrew-Lee Potts .
Іншыя сферы дзейнасці
Рэжысура
Фільмаграфія Нацыя вампіраў (2012) Партал юрскага перыяду: Новы свет (серыял) Доктар Марцін (серыял) (2011) Гарачая жанчына (серыял) (2010) Аліса ў Краіне цудаў (мінісерыял) (2009) Сэрца Дракона (2008) Барвовая імга (2008) Партал юрскага перыяду (серыял) (2007—2011) Вяртанне ў дом начных зданяў (відэа) (2007) 1408 (2007) Папкорн (2007) Кафеін (2006) Trial & Retribution: Sins of the Father (ТБ) (2006) Rude Awakenings (2005) Dipper (2005) Ідэал (серыял) (2005—2009) Дохлая рыба (2004) Белы шквал (2004) Абсалютная ўлада (серыял) (2003—2005) Каралева супраць Рыма (2003) Сакрэтныя матэрыялы Стрэйнджа (серыял) (2003) Паэт (2003) Ride, The (2002) High Speed (2002) Вайна Фойла (серыял) (2002—2008) Амерыканскае пасольства (серыял) (2002) Night Flight (ТБ) (2002) Сям’я Рабінзонаў (2002) Бункер (2001) Браты па зброі (серыял) (2001) New Year’s Day (2001) Anchor Me (ТБ) (2000) Rage (1999) Lost in France (ТБ) (1998) Trial & Retribution (серыял) (1997—2009) Hetty Wainthropp Investigates (серыял) (1996—1998) Дэлзіл і Пэскаў (серыял) (1996—2008) Біццё сэрца (серыял) (1992—2009) Тагерт (серыял) (1983—2010)
Спасылкі
(для паклоннікаў)
Andrew Lee Potts Online Adoring Andrew Lee Potts Партал прысвечаны Эндру Лі Потсу і Ханне Спірыт