2016 — высакосны год, пачынаецца ў пятніцу па грыгарыянскім календары.

Падзеі

Студзень 1 студзеня: Кніга Адольфа Гітлера «Mein Kampf» перайшла ў грамадскі набытак.

Люты 12 лютага: Сустрэча Папы Рымскага Францыска і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла на Кубе. 17 лютага: Тэрарыстычны акт здзейснены ў Анкары. 26 лютага: Зімовыя Юнацкія Алімпійскія гульні 2016 стартуюць у Лілехамеры (сконч. 6 сакавіка).

Сакавік 9 сакавіка: Поўнае сонечнае зацьменне. 13 сакавіка: ФК БАТЭ выйграў Суперкубак Беларусі па футболе 2016. 30 сакавіка: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Манака

Красавік 27 красавіка: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Ліберыяй. 29 красавіка: Пачаўся Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай у Расіі.

Май 9 мая: Праходжанне Меркурыя па дыску Сонца. 18 мая: Фінальны матч Лігі Еўропы УЕФА адбыўся ў Базелі. Пераможцам турніру трэці год запар стаў іспанскі клуб «Севілья», які ў фінале атрымаў перамогу на англійскім «Ліверпулем». 21 мая: ФК Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) выйграў Кубак Беларусі па футболе 2015/2016, перамогшы ў фінале ў Брэсце ФК БАТЭ (Барысаў). 22 мая: Скончыўся Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай у Расіі, пераможцам стала зборная каманда Канады. 28 мая: Фінал Лігі чэмпіёнаў УЕФА адбыўся ў Мілане. Пераможцам турніру стаў мадрыдскі «Рэал», які перамог землякоў з «Атлетыка».

Чэрвень

4 чэрвеня: XI Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур пачаўся ў Гродне (сконч. 5 чэрвеня). 11 чэрвеня: У Францыі стартаваў Чэмпіянат Еўропы па футболе 2016. 12 чэрвеня: Масавае забойства ў Арланда. 23 чэрвеня: Рэферэндум аб членстве Вялікабрытаніі ў Еўрапейскім саюзе. 25 чэрвеня: Адбыўся першы запуск з касмадрома Вэньчан на кітайскім востраве Хайнань. 28 чэрвеня: У стамбульскім аэрапорце імя Атацюрка адбыўся тэракт, 43 чалавекі загінулі. 29 чэрвеня: У Бразіліі адбываецца адключэнне аналагавага тэлебачання.

Ліпень 1 ліпеня: Дэнамінацыя нацыянальнай грашовай адзінкі Беларусі. 3 ліпеня: У Францыі заканчваецца чэмпіянат Еўропы па футболу. У фінале зборная Партугаліі перамагла зборную Францыі. 3 ліпеня: У выніку двайнога тэракта ў Багдадзе загінулі 292 чалавекі. 5 ліпеня: Аўтаматычная міжпланетная станцыя «Юнона», запушчаная амерыканскім касмічным агенцтвам НАСА 5 жніўня 2011, выйшла на арбіту Юпітэра. 10 ліпеня: Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы 2016 скончыыўся ў Амстэрдаме (пачаўся 6 ліпеня). 12 ліпеня: У Мюнхене ў выніку масавых забойстваў загінулі і яшчэ32 паранена. 14 ліпеня: У Ніцы на святкаванні Дня ўзяцця Бастыліі здзейснены тэрарыстычны акт. 15 ліпеня: Ваенныя спрабавалі здзейсніць дзяржаўны пераварот у Турцыі. 30 ліпеня: Адкрыты Нацыянальны музей Амана.

Жнівень

5—21 жніўня: Летнія Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра. 24 жніўня: У выніку землетрасення ў Італіі загінулі прынамсі 250 чалавек, больш за 350 паранены.

Верасень

1 верасня: Кольцападобнае сонечнае зацьменне было бачнае Атлантычным акіянам, Афрыкай і Індыйскім акіянам. 4 верасня: Маці Тэрэза прылічана Каталіцкай царквой да ліку святых. 7 верасня: Цырымонія адкрыцця летніх Паралімпійскіх гульняў 2016. Беларускі спартыўны функцыянер, насуперак забароне МПК, пранёс сцяг Расіі, дыскваліфікаванай за допінг. 11 верасня: Прайшлі парламенцкія выбары ў Беларусі. 18 верасня: Скончыліся Летнія Паралімпійскія гульні 2016. 25 верасня: Завяршыўся турнір «Шанхай Мастэрс» па снукеры, пераможцам стаў кітаец Дзін Цзюньхуэй. 30 верасня: Еўрапейскае касмічнае агенцтва правяло кіраванае сутыкненне касмічнага апарата «Разета» з каметай Чурумава — Герасіменка.

Кастрычнік 12 кастрычніка: Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца атрымаў Макс Шчур за кнігу «Завяршыць гештальт». Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў касцёл Святога Юзафа ў Брэсце. 13 кастрычніка: Нобелеўская прэмія па літаратуры прысуджана Бобу Дылану. 13 кастрычніка: Антоніу Гутэрыш абраны на пасаду Генеральнага сакратара ААН. 19 кастрычніка: Спускальны модуль «Скіяпарэлі» місіі «Экзамарс» разбіўся пры спробе сесці на Марс, а «Трэйс Гас Орбітэр» стаў штучным спадарожнікам Чырвонай планеты. 21 кастрычніка: Беларусь выбрана месцам правядзення Еўрапейскіх гульняў 2019 года. Адбыўся інцыдэнт з пасадкай Boeing 737 у Кіеве. 25 кастрычніка: Лаўрэатам прэміі Алеся Адамовіча стаў Уладзімір Арлоў. Прэміяй імя Францішка Багушэвіча адзначаны Святлана Марозава і Дзяніс Лісейчыкаў. Першым лаўрэатам прэміі імя Карласа Шэрмана стаў Якуб Лапатка за пераклад эпасу «Калевала». 30 кастрычніка: Прэзідэнцкія выбары ў Малдове.

Лістапад

3 лістапада: Распачаўся 24-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» (сконч. 10 лістапада) 8 лістапада: Прэзідэнцкія выбары, выбары ў Сенат і Кангрэс ЗША. На выбарах прэзідэнта перамог прадстаўнік ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп. 29 лістапада: Новым каралём Тайланда абвешчаны Маха Вачыралангкорн. 29 лістапада: У небе над Калумбіяй разбіўся самалёт з футбольнай камандай «Шапекаэнсі». 30 лістапада: Магнус Карлсен абараніў тытул чэмпіёна свету па шахматах, перамогшы прэтэндэнта Сяргея Каракіна.

Снежань 1 снежня: Народ Гамбіі змяніў мірным шляхам кіраўніка дзяржавы ўпершыню за апошнія 22 гады. 2 снежня: Прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі названы чалавекам года па версіі чытачоў амерыканскага часопіса Time. 5 снежня: Прэм’ер-міністр Італіі Матэа Рэнцы прызнаў паражэнне на канстытуцыйным рэферэндуме і абвясціў пра сваю адстаўку. 7 снежня: Дональд Трамп стаў чалавекам года паводле версіі часопіса Time. 11 снежня: Уведзены ў эксплуатацыю Гатардскі базісны тунэль, самы доўгі ў свеце чыгуначны тунэль. 15 снежня: Запушчана еўрапейская спадарожнікавая навігацыйная сістэма Галілеа. 19 снежня: У Анкары забіты пасол Расіі ў Турцыі Андрэй Карлаў. 25 снежня: Самалёт Ту-154 Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, які накіроўваўся ў Сірыю, пацярпеў катастрофу над Чорным морам пасля ўзлёту з аэрапорта Сочы.

Памерлі

6 студзеня: Рыгор Сасна — гісторык царквы, беларусазнавец (нар. 30.4.1939) 10 студзеня: Дэвід Боўі — брытанскі рок-музыкант (нар. 8.1.1947) 16 лютага: Бутрас Бутрас-Галі — егіпецкі дыпламат, 6-ы Генеральны сакратар ААН (нар. 14.11.1922) 19 лютага: Харпер Лі — амерыканская пісьменніца (нар. 12.4.1926) 19 лютага: Умберта Эка — італьянскі пісьменнік (нар. 5.1.1932) 26 лютага: Эры Клас — эстонскі дырыжор 6 сакавіка: Нэнсі Рэйган — першая лэдзі ЗША, удава Рональда Рэйгана (нар. 6.7.1921) 17 сакавіка: Аляксандр Аляксандравіч Прахарэнка — вайсковец Сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, старшы лейтэнант (нар 27.06.1990). 18 сакавіка: Гіда Вестэрвэле — нямецкі палітык (нар. 27.12.1961) 24 сакавіка: Ёхан Кройф — галандскі футбаліст і трэнер (нар. 25.4.1947) 29 сакавіка: Ніл Гілевіч — беларускі паэт і грамадскі дзеяч (нар. 30.9.1931) 4 красавіка: Уладзімір Казбярук — беларускі літаратуразнавец 9 красавіка: Зміцер Саўка — беларускі мовазнавец (нар. 26.7.1965) 17 красавіка: Вітаўт Мартыненка — беларускі музычны крытык 19 красавіка: Вальтэр Кон — амерыканскі фізік-тэарэтык 19 красавіка: Патрысіа Эйлвін — 33-і прэзідэнт Чылі 18 мая: Алег Аблажэй — беларускі мастак 3 чэрвеня: Махамед Алі — амерыканскі баксёр (нар. 17.1.1942) 3 чэрвеня: Марат Радыкавіч Ахметшын — расійскі афіцэр, артылерыст, удзельнік баявых дзеянняў у Сірыі, Герой Расійскай Федэрацыі (нар. 27.06.1980). 26 чэрвеня: Расціслаў Янкоўскі — беларускі акцёр 26 чэрвеня: Сяргей Картэс — беларускі кампазітар 1 ліпеня — Антон Гурскі, беларускі фалькларыст (нар. 1936) 2 ліпеня: Элі Візель — яўрэйскі, французскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру* 8 ліпеня: Абдул Сатар Эдхі — пакістанскі філантроп 15 ліпеня: Янез Бернік — славенскі мастак 20 ліпеня: Павел Шарамет — беларускі журналіст 9 жніўня: Эрнст Неізвесны — савецкі і амерыканскі скульптар 23 жніўня: Райнхард Зелтэн — лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (нар. 5.10.1930) 2 верасня: Іслам Карымаў — прэзідэнт Узбекістана (нар. 30.1.1938) 11 верасня: Юрый Хадыка — беларускі навуковец, грамадскі і культурны дзеяч, доктар фізіка-матэматычных навук (нар. 23.6.1938) 14 верасня: Іван Лучыц-Федарэц — беларускі мовазнаўца і перакладчык (нар. 26.11.1938) 9 кастрычніка: Анджэй Вайда — польскі тэатральны дзеяч і кінарэжысёр (нар. 6.3.1926) 13 кастрычніка: Пхуміпон Адульядэт — кароль Тайланда (нар. 5.12.1927) 19 кастрычніка: Клім Чурумаў — украінскі астраном, пісьменнік (нар. 19.2.1937) 23 лістапада: Анатоль Валахановіч — беларускі гісторык, журналіст, краязнавец (нар. 17.4.1939) 25 лістапада: Фідэль Кастра — кубінскі рэваюцыянер, дзяржаўны і палітычны дзеяч (нар. 13.8 1926) 1 снежня: Алесь Белакоз — беларускі грамадскі дзеяч, музеязнаўца, настаўнік, краязнаўца (нар. 11.11.1928) 13 снежня: Томас Шэлінг — амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (нар. 14.4.1921) 17 снежня: Леанід Маракоў — беларускі журналіст, пісьменнік, гісторык (нар. 15.4.1958) 20 снежня: Мішэль Марган — французская актрыса 25 снежня: Джордж Майкл — брытанскі спявак (нар. 25.6.1963) 27 снежня: Кэры Фішэр — амерыканская актрыса (нар. 21.10.1956)