Вусень — лічынка насякомых з атрада лускакрылых, або матылькоў.
Памеры ад некалькіх міліметраў (у шэрагу молей) да 12 сантыметраў. Цела складаецца з галавы, трох грудных і дзесяці брушных сегментаў. Галава з магутна склератызаванымі пакровамі, астатняе цела ў большасці мяккае, без буйных склерытаў. На целе ёсць развітыя шчацінкі, размешчаныя строга пэўным чынам, спецыфічным для асобных сямействаў, родаў і нават відаў. Акрамя гэтых першасных шчацінак, у старэйшых узростах у шматлікіх адкрытажывучых формаў развіваецца густое покрыва з другасных шчацінак (найбольш магутнае ў вусеняў з сямейства мядзведзіц).
Гл. таксама Земнаводныя вусені Метамарфоз насякомых Матылі
Спасылкі
Larva Locomotion: A Closer Look — відэакліп руху вусеня. Побач — яго снеданне і нараджэнне матылька.
Катэгорыя:Антагенез Катэгорыя:Лічынкі Катэгорыя:Лепідаптэралогія